Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СЬВЕТЛАГОРСКУ ЗАЧЫНЯЮЦЬ ФІЛІЮ БЕЛАРУСКАГА ГУМАНІТАРНАГА ЛІЦЭЮ


Валянціна Аксак, Менск

(Баршчэўскі: ) "Хачу сказаць, што статут ліцэя заўсёды прадугледжваў існаваньне філіяў. У 1993 годзе ў нас іх было сем. Пару гадоў таму Міністэрства адукацыі прыняло палажэньне, паводле якога не прадугледжваецца стварэньне філіяў ліцэю. Натуральна, што любы закон ня мае зваротнай сілы і, паводле лёгікі, гэтая філія павінна існаваць і надалей.

Мяне зьдзіўляе тое, што ліцэй спрабуюць зачыніць, калі ўжо пачаўся навучальны год... Сёньня я размаўляў са старшынём Сьветлагорскага гарвыканкаму — ён сытуацыю разумее і прасіў пару дзён пачакаць, каб вырашыць справу на карысьць вучняў і бацькоў.

Такія спадзяваньні ў мяне застаюцца, бо тут ініцыятыва больш зыходзіла ад Міністэрства адукацыі, чым ад выканкаму. Выканкам кансультаваўся зь міністэрствам, і тое, як мне стала вядома, ня хоча мець філіяў нашага ліцэю. Пра дзяцей і бацькоў у гэтай сытуацыі ніхто не падумаў..."

(Карэспандэнтка: ) "Ці ня ёсьць рашэньне зачыніць Сьветлагорскую філію ліцэю праявай новае палітычнае сытуацыі, пры якой улада выцясьняе са сфэраў культуры і асьветы нацыянальныя элемэнты?"

(Баршчэўскі: ) "Я думаю, што калі грамадзтва будзе рэагаваць нармальна, бараніць сваё, то ўлады ня здолеюць гэтага дамагчыся. Бяда ў тым, што ў нармальны навучальны працэс умешваюцца бюракратычныя чыньнікі".

(Карэспандэнтка: ) "Тым больш, што прэтэнзіяў да ўзроўню выкладаньня ніколі не было, а цяперашні кіраўнік Гомельскай вобласьці "даваў дабро" на нараджэньне філіі ліцэю ў Сьветлагорку, бо быў там тады гарадзкім кіраўніком..."

(Баршчэўскі: ) "Гэта сапраўды так. Прынамсі, там вучацца дзеці многіх вядомых у горадзе людзей, у тым ліку і з гарадзкое вэртыкалі. І не ў інтарэсах уладаў секчы сук, на якім сядзяць. Узровень адукацыі высокі, выпускнікі паступаюць вучыцца і за мяжу, і ў многія прэстыжныя айчынныя ўнівэрсытэты...

Адным словам, ліцэй павінен існаваць з гэтымі вучнямі і з гэтымі выкладчыкамі. Гэта самае галоўнае".


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG