Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ ЎЛАДЫ НЕ ДАЗВОЛІЛІ ВЫЛУЧАНЫМ НАСЕЛЬНІЦТВАМ КАНДЫДАТАМ ТРАПІЦЬ У СКЛАД ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

Вайсковы пэнсіянэр Уладзімер Турко падаў лісты з подпісамі 49 выбаршчыкаў на ўключэньне сваёй кандыдатуры ў склад Навабеліцкай раённай камісіі. І хаця сьпіс быў пададзены ў першы ж працоўны дзень, калі гэта можна было рабіць паводле заканадаўства, спадара Турка тым ня менш так і не ўключылі ў склад камісіі.

Дакладна такая ж сытуацыя і ў выкладчыка ўнівэрсытэту, назіральніка ад Беларускага Гельсынскага Камітэту спадара Адзіночанкі, за вылучэньне якога ў Цэнтральную раённую выбарчую камісію падпісаліся 40 выбаршчыкаў пры 30 патрэбных. Па тэлефоне загадчыца арганізацыйна-кадравага аддзелу гарвыканкаму Юлія Дзенісёнак паведаміла вылучэнцам, што, маўляў, яны пазьней за іншых зьвярнуліся з просьбай увайсьці ў склад камісіяў.

Гаворыць спадар Турко:

(Турко: ) “Яны кажуць, што сьпісы яшчэ ў суботу здавалі, але ж ў суботу быў выходны. Гарвыканкам нідзе не даваў аб’яву, што ён працуе. Вось мы і хочам разабрацца, на падставе якіх дакумэнтаў уключылі іншых і выкінулі мяне з Адзіночанкам”.

Паход у гарвыканкам да Юліі Дзенісёнак аказаўся марным. Загадчыца аддзелу не паказала ніякіх дакумэнтаў, паведаміла толькі Ўладзімеру Турко, што ён не напісаў на тытульным лісьце хатні адрас.

Адмовіла Юлія Дзенісёнак ў азнаямленьні з вынікамі сумеснага паседжаньня гарвыканкаму і прэзыдыюму Юрыю Варонежцаву. Ён ужо накіраваў з гэтай нагоды скаргу пракурору гораду і прасіў рэагаваньня па факце грубага парушэньня канстытуцыі і выбарчага кодэксу, якія гарантуюць адкрытасьць і галоснасьць выбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG