Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВОСТРАЯ РЭАКЦЫЯ Ў ПОЛЬШЧЫ НА ЗНАХОДКУ ЛЯ БУДЫНКУ ВІЦЕБСКАГА КГБ ЧАЛАВЕЧЫХ ПАРЭШТКАЎ


Агляд падрыхтаваны рэдакцыяй газэты.

Забастоўкі на мінскіх прадпрыемствах – заводзе аўтаматычных лініяў ды камвольным камбінаце – былі, відаць, самай прыкметнай падзеяй рабочага руху ў апошнія дні. Прычым, мала хто заўважыў, што падзеі на камвольным, зьявіліся, па сутнасьці, стачкай салідарнасьці. Зразумела, што абмінуць іх увагай газэта не магла...

З публікацыяў гэтага нумару варта таксама выдзеліць матэрыял з Варшавы. Вестка аб тым, што ў Віцебску падчас пракладкі кабэля ля будынка КГБ знайшлі чалавечыя парэшткі, нечакана выклікала вострую рэакцыю ў Польшчы. На думку шэрагу дасьледчыкаў, гутарка можа ісьці пра палонных польскіх афіцэраў, расстраляных НКВД пасьля 1939 года. Сытуацыя ўскладняецца тым, што беларускія ўлады ў падобных сытуацыях чамусьці вельмі неахвотна ідуць на супрацоўніцтва з польскім бокам.

Узгадаем таксама тэматычную старонку “Гаспадыня лёсу”, нататкі з гісторыі полацкай Сафіі.

Нагадаем таксама, што ў бліжэйшы час “Рабочы” паступіць у кіёскі “Саюздруку”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG