Учора ўвечары прадстаўнікі больш як дзесяці грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў Пінску прынялі заяву ў стварэньні ў горадзе Кансультацыйнае Рады падтрымкі адзінага кандыдыта ў прэзыдэнты на маючых адбыцца выбарах. У заяве сказана, што тыя, хто вызначае прыярытэтнымі каштоўнасьцямі ідэалы незалежнасьці, дэмакратыі, рынкавую эканоміку ды правы чалавека, мусяць зараз неадкладна аб'яднацца ды падтрымаць адзінага кандыдата, бо толькі разам дэмакратычная кааліцыя можа перамагчы на маючых адбыцца выбарах. У часе абмеркаваньня заявы ўсе прысутныя пагаджаліся, што кандыдат мусіць быць адзіны, і падтрымаць яго трэба ўсім дэмакратычным сілам. Прадстаўнікі Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" ды "Маладых сацыял-дэмакратаў", аднак, ад падпісаньня заявы ўстрымаліся. Выканаўца абавязкаў старшыні пінскае філіі "Народнае Грамады" Сяргей Касьцюковіч паведаміў, што многія сябры партыі не задаволеныя тым, што Пінская Кансультацыйная Рада зьбіраецца падпарадкоўвацца менавіта рашэньням Кардынацыйнае Рады дэмакратычных сілаў. А "Маладыя сацыял-дэмакраты" былі больш катэгарычныя. Гаворыць старшыня пінскае філіі "Маладых сацыял-дэмакратаў" Уладзімер Зянько: "Нашая арганізацыя вырашыла ўстрымацца ад простага падпарадкаваньня КРДС, бо зусім нядаўна ўжо быў эпізод, які нагадаў, што КРДС час ад часу робіць па-бальшавіцку, а менавіта — спыненьне дзейнасьці БСДП (НГ), калі адсутнічаў іхны прадстаўнік, а таксама іншыя прадстаўнікі лева-цэнтрысцкіх арганізацыяў. Мы лічым, што кандыдат мусіць быць падтрыманы шырокімі масамі насельнікаў краіны, бо тады толькі магчымая перамога й выратаваньне Беларусі". Гаварыў старшыня пінскае філіі "Маладых сацыял-дэмакратаў" Уладзімер Зянько. Адзін зь ініцыятараў стварэньня Кансультацыйнае Рады ў Пінску, старшыня мяйсцовае філіі БНФ "Адраджэньне" Алесь Моргаль лічыць, што Кансультацыйная Рада, акрамя ўжо правераных сяброў партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, будзе прыцягваць да працы на адзінага кандыдата і іншых людзей. Гаворыць Алесь Моргаль: "На гэтае пытаньне можна сказаць адназначна, што Кансультацыйная Рада будзе спрабаваць дамагацца выйсьці на як мага больш шырокія пласты грамадзтва, якія ёсьць у Пінску. Па-першае, гэта тыя сябры былога клюбу выбаршчыкаў у Пінску, які існаваў да 94-га году, па-другое, гэта былыя сябры БНФ, якія зараз не ўваходзяць ані ў БНФ "Адраджэньне", ані ў КХП БНФ, па-трэцяе, гэта тыя людзі, якія падпісваліся ў Пінску за стварэньне Нацыянальнага ўнівэрсытэту, і нарэшце, гэта шмат людзей, якім зараз неабыякавае іхнае жыцьцё і якія хочуць дамагчыся лепшага жыцьця ў будучыні". Гаварыў старшыня мяйсцовае філіі БНФ "Адраджэньне" Алесь Моргаль. Тыя, хто ўвайшоў у Кансультацыйную Раду, — а сярод іх пінскія філіі БНФ "Адраджэньне", Беларускага Жаночага руху "Адраджэньне Айчыны", грамадзкія арганізацыі "Мроя" і "Плошча", — абмеркавалі сытуацыю з маючымі адбыцца выбарамі ды вызначылі асноўныя кірункі працы на бліжэйшы час.

Самае папулярнае
1