Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 30 жніўня 2000 г.


Больш падрабязна пра падзеі на тэхнічнай канферэнцыі ў Вене распавядае нашая спэцыяльная карэспандэнтка ў палацы Гоўбург Вольга Караткевіч.

(Караткевіч: ) "Паседжаньне экспэртаў-прадстаўнікоў эўрапейскіх структураў (гэта Рада Эўропы, Эўразьвяз, Эўрапарлямэнт і АБСЭ) пачалося ў імпэратарскім палацы Гоўбург. І пачалося вельмі нечакана, перадусім для беларускай дэлегацыі, таму што ўчора ў прэсавым цэнтры Арганізацыі Бясьпекі і Супрацоўніцтва ў Эўропе мне паведамілі, што першымі будуць выступаць прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі – значыць прадстаўнікі беларускіх уладаў.

Але сёньня пачаў выступаць лідэр Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі Анатоль Лябедзька. Ён першым выступіў і выклаў свае аргумэнты: чаму нельга лічыць выкананымі чатыры ўмовы, патрабаваныя Эўрапейскімі структурамі беларускай апазыцыі, каб лічыць выбары ў Палату прадстаўнікоў дэмакратычнымі і справядлівымі.

Пасьля выступу Анатоля Лябедзькі на ангельскай мове выступаў першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў. Ён выклаў сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі. Ён заўважыў, што ёсьць эвалюцыя і паляпшэньне сытуацыі з правамі чалавека, і скарыстаў апошнія факты, калі частка прадстаўнікоў апазыцыі пайшлі на выбары ў Палату прадстаўнікоў, і гэты ліст, які быў дасланы Аляксандрам Фядутам, Вольгай Абрамавай і Ўладзімерам Навасядам, якія ідуць на выбары і просяць прыслаць сваіх назіральнікаў".

(Ціхановіч: ) "Як далей ішло абмеркаваньне?"

(Караткевіч: ) "Абмеркаваньне ішло за зачыненымі дзьвярыма. Пасьля таго, як выступілі прадстаўнікі беларускага боку, апазыцыйнага і ўрадавага, далей паседжаньне пайшло за зачыненымі дзьвярыма. Яно зацягнулася. Паводле гаворак у кулюарах, можна меркаваць, што ідзе гаворка пра выбары назіраныя, але назіраныя ня ў поўным фармаце".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG