Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 чэрвеня 2000 г.


Валер Каліноўскі, Менск

Сёньня на чарговым паседжаньні арганізацыйнага камітэту правядзеньня 4-га Кангрэсу дэмакратычных сілаў былі вызначаныя квоты прадстаўінцтва на гэты форум ад партыяў, незалежных арганізацыяў і рэгіёнаў. Усяго, паводле словаў сябры аргкамітэту Вячаслава Сіўчыка, 2-га ліпеня зьбяруцца да 900 дэлегатаў

Падрыхтоўка да Кангрэсу дэмакратычных сілаў ідзе пасьпяхова. Ужо атрыманы дазвол на яго правядзеньне. Знойдзеныя сродкі на сам Кангрэс і падрыхтоўчыя канфэрэнцыі да яго ў абласьцях.

Рыхтуецца дамова на арэнду памяшканьня ў менскім Палацы культуры тонкасуконнага камбінату. У Кангрэсе возьмуць удзел прадстаўнікі ўсіх дэмакратычных партыяў, рухаў, арганізацыяў, творчай інтэлігенцыі. Галоўная тэма Кангрэсу – выбары ў парлямант, заплянаваныя на восень. Гаворыць старшыня аргкамітэту Юры Хадыка:

(Хадыка: ) "Галоўная праблема, якую мусіць вырашыць Кангрэс – удзел альбо няўдзел, праблема стаўленьня да выбараў у Нацыянальны сход. Рэжым робіць усё, каб дэзынфармаваць міжнародную супольнасьць, беларускую грамадзкасьць адносна дэмакратычнасьці выбараў. Нам тут важна захаваць адзінства. Рашэньне Кангрэсу будзе абавязковым для дэмакратычных арганізацыяў. Мы ўлічым усе варыянты, нават адкладаньня тэрмінаў выбараў. Калі рэжым будзе дэманстраваць гатовасьць да дэмакратызацыі".

Агульнае меркаваньне беларускай апазыцыі мусіць быць улічана на паседжаньні ПА АБСЭ 6-га ліпеня, дзе будзе разглядацца пытаньне пра магчымасьць ськіраваньня ў Беларусь міжнародных назіральнікаў. Апроч галоўнага пытаньня, Кангрэс мусіць вырашыць праблему стварэньня рэгіянальных каардынацыйных радаў дэмакратычных партыяў і агульнай тактыкі на выбарах прэзыдэнта".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG