Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 траўня 2000 г.


Марыя Ўсьціновіч, Магілеў

Сёньня першае мерапрыемства да Дня перамогі ў Магілеве правялі прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. А 8-й гадзіне раніцы пачалося ўскладаньне кветак да мэмарыяльных комлексаў ахвярам вайны.

Ва ўскладаньнях кветак бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовых арганізацыяў партыі БНФ, Народнае Грамадаы, Свабоднага Прафсаюза, Беларускай асацыяцыі журналістаў. Іх было ўсяго з дзесятак чалавек. Прысутныя ўшанавалі паямць ахвяраў Другой Усясьветнай вайны хвілінай маўчаньня.

Афіцыйныя мерапрыемствы да Дня перамогі ў Магілеве пачаліся яшчэ 3 траўня і прайшлі, асабліва сёньняшнія, з вялікім размахам. Сябры Беларускага Патрыятычнага Саюзу моладзі па колькасьці дзяржаўных сьцягоў і выяваў Лукашэнкі пераўзышлі ўсіх. Затое пасьля шэсьця падлеткі цягалі іх ахапкамі па зямлі. Ветэраны несьлі чырвоныя сьцягі і выявы Сталіна. Яны вельмі хутка стаміліся, бо арганізатары шэсьця і мітынгу паклапаціліся пра зьнешні эфэкт, але не ўлічылі ўзрост ветэранаў. Многія зь іх былі ня ў стане прайсьці пешкі паўз цэнтральны пляц Магілеву, але аўтамабіляў не падрыхтавалі, як і не зрабілі для іх на Савецкай плошчы месца, дзе яны маглі б сесьці, схавацца ад сонца ці выпіць вады. Таму разам з падлеткамі, якія хутка пакідалі мітынг, адразу пасьля яго пачатку паціху сыходзілі і састарэлыя ветэраны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG