Сёньня ў грамадзкім прэсавым цэнтры ў Менску адбылася дыскусія, незвычайная сваёй тэмаю і складам удзельнікаў. Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Дзяржаўны камітэт па друку, Зьвяз Журналістаў, рэдактары дзяржаўных газэтаў абмяркоўвалі тэму: "Адказнасьць інтэлігэнцыі за будучыню Айчыны". Фактычна, палеміка зьвялася да ролі журналістаў, і бакі, як і чакалася, засталіся кожны пры сваім бачаньні. Паводле савецкай традыцыі, круглы стол выглядаў наступным чынам прэзыдыюм з адмыслова запрошанымі: старшынём Дзяржаўнага камітэту па друку Міхалам Падгайным і прэзыдэнтам Беларускае Асацыяцыі Журналістаў Анатолем Гуляевым, прадстаўнікамі Зьвязу Журналістаў, а рэдактары й цікаўныя ўтварылі "круглы стол". Ва ўступных словах, бакі, натуральна выяўлялі пазыцыю: Міхал Падгайны дзяржаўную, Анатоль Гуляеў незалежнай прэсы. З дыскусіі вынікала, што доўгі пэрыяд Беларуская Асацыяцыя Журналістаў успрымалася, як апазыцыйнае ўтварэньне дзяржаўным утварэньням, навучаньне журналістыцы ў Беларускім Калегіюме як выклік дзяржаўным і традыцыйным інстытуцыям, якія рыхтуюць журналістаў. Праграмы навучаньняў журналістаў, якія БАЖ праводзіць разам з заходнімі экспэртамі на аснове заходніх тэхналёгіяў, былы крытыкаваныя як перабольшаньне дэмакратычных традыцыяў заходняй прэсы, а дзяржаўная падтрымка дзяржаўных выданьняў падавалася як проста малая ў параўнаньні з грантаўскай. Паўставала пытаньне, чаму Беларуская Асацыяцыя Журналістаў была запрошаная ў такую адыёзную кампанію? Вядома, што на неаднаразова ладжаных дэмакратычнымі арганізацыямі круглых сталах, перашых, ці нават другіх, асобаў з Дзяржаўнага камітэту па друку ці Зьвязу Журналістаў заўважана не было. Я гутару зь віцэ-прэзыдэнтам Беларускае Асацыяцыі Журналістаў Анатолем Гуляевым: (Гуляеў: ) "З боку прадстаўнікоў Зьвязу Журналістаў прагучала, і бадай што ў першы раз, тое, што йснаваньне дзьвюх журналісцкіх арганізацыяў у Беларусі гэта нешта заканамернае, гэтыя дзьве арганізацыі ня маюць паміж сабою варожасьці й ставяцца адная да адной з павагаю. Мы спрабавалі давесьці, што журналістыка ня ёсьць адстойваньне нейкіх ідэалаў, ня ёсьць абарона краіны, ня ёсьць разьвіцьцё салідарнасьці ўсіх працоўных і гэтак далей мы спрабавалі казаць пра тое, што журналістыка гэта ёсьць свабоднае атрыманьне й распаўсюджаньне інфармацыі. І калі раней такога кшталту тэзысы выклікалі абурэньне ў людзей, бальшыня якіх раней працавала ў камуністычнай прэсе, то зараз гэта ня выклікала негатыўных эмоцыяў. Гэты просты тэзыс, які хавае камуністычную журналістыку "авалодавае масамі". (Карэспандэнтка: ) "Прафэсія журналіста у тым, каб інфармаваць, але слушна было заяўлена з розных бакоў дыскусіі, што дэкляруецца адное, а на паперы, калі мы гартаем газэты іншае. І як у дзяржаўнай прэсе, так і ў недзяржаўнай..." (Гуляеў: ) "Я мушу з гэтым пагадзіцца, бо так яно і ёсьць. І як дзяржаўная прэса спрабуе ў адзін голас чарговыя памылкі ў эканоміцы й сацыяльнае палітыцы зрабіць перамогамі, так і недзяржаўная прэса залішне палітызаваная і насычаная адсоткаў на 90-95 негатыўнымі фактамі". (Карэспандэнтка: ) "Свабоду слова прадстаўнікі Беларускае Асацыяцыі Журналістаў разглядаюць як магчымасьць свабоднага доступу да інфармацыі, да свабоднага распаўсюджваньня інфармацыі, да свабоднага атрыманьня інфармацыі з боку аўдыторыі. Крыху йнакш на гэта глядзяць з улікам адказнасьці перад дзяржаваю, а не перад чытачамі, прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавае інфармацыі. Як бы Вы пракамэнтаравалі іхнае стаўленьне да свабоды слова ці іхнае бачаньне?" (Гуляеў: ) "У сваім выступе я спрабаваў сказаць, што свабода гэта, па-першае, ня нешта, што нам дала дзяржава, але тое, што нам увогуле належыць па праву, і па-другое, гэта тое, што мы заваявалі за тыя гады з 85-га па 99-ты, тое, на што цяпер улады спрабуюць надзець аброць. Таму, адказнасьць наша павінна быць, адказнасьць наша заўсёды ёсьць, але адказнасьць не перад уладамі, не перад тымі людзьмі, якія пры ўладзе, а адказнасьць перад Айчынаю. А адказнасьць перад Айчынаю яна ў тым, каб даваць аб'ектыўную інфармацыю". Наагул, мерапрыемства, назоў якога гучыць, як назоў дэкрэту аб адказнасьці інтэлігэнцыі за будучыню краіны, выглядала, як чарговая прапагандысцкая акцыя ў кантэксьце раскручваньня іміджу гатовасьці ўладаў да дыялёгу. Паводле савецкай інэрцыі, журналісты, якія ў грамадзтве зь няўстойлівымі дэмакратычнымі традыцыямі зьяўляюцца носьбітамі ідэалёгіі, разглядаюцца не як інфарматары грамадзтва, а як піянэры зьменаў ці фундамант стабільнасьці дзяржавы. Тым ня менш абодва бакі задэкляравалі згоду з тэзаю: "Інтэлігэнтны чалавек апанэнт да любой улады".

Самае папулярнае
1