У Вышэйшым судзе Беларусі сёньня пачаўся працэс над былым міністрам сельскае гаспадаркі Васілём Лявонавым. У самым пачатку працэсу абвінавачаны заявіў, што, як і раней, не прызнае сябе вінаватым і ня верыць у аб'ектыўнасьць судзьдзяў, якія, на ягоную думку, выконваюць асабісты загад Аляксандра Лукашэнкі. Чарговы гучны судовы працэс над былым міністрам сельскае гаспадаркі Васілём Лявонавым пачаўся з палітычнай заявы падсуднага. Скарыстаўшыся магчымасьцю зрабіць хадайніцтва, экс-міністар узгадаў, што Аляксандар Лукашэнка прынамсі двойчы абвяшчаў Лявонава злачынцам, таму ён, Лявонаў, ня верыць у аб'ектыўнасьць судзьдзяў. У судовым працэсе Лявонаў згодны ўдзельнічаць толькі дзеля таго, каб заявіць сваю пазыцыю, і каб потым, пры іншай уладзе, была магчымасьць аднавіць справядлівасьць. "Я ні ў чым не вінаваты, але разумею, што для судзьдзяў гэта ня мае значэньня, бо мяне судзіць фактычна сам Лукашэнка",-- заявіў Лявонаў. Тым ня менш, ён папрасіў судзьдзяў адправіць справу на дарасьледваньне, а яго вызваліць на час суду з-пад варты. Адвакат Лявонава Вольга Зудава абгрунтавала гэтае хадайніцтва наступнымі аргумантамі: яна сьцьвярджала, што сьледчыя парушалі правы Лявонава на абарону, недастаткова расьсьледвалі абставіны справы, і, галоўнае, справа Лявонава была незаконна адарваная ад справы Васіля Старавойтава. "Прызнаўшы ў адсутнасьць Лявонава, што ён атрымоўваў хабар ад Старавойтава, суд ужо фактычна прызнаў майго падабароннага вінаватым. Гэта беспрэцэдэнтавы выпадак, калі чалавека асудзілі да суду",-- заявіла Зудава й запатрабавала перагляду ўсяе справы. Да яе далучыліся маскоўскі адвакат Мільчанкоў, прадстаўнік Гэльсынскага камітэту Звозкаў і дачка Лявонава Сьвятлана Ўласава, якую таксама дапусьцілі да абароны бацькі. Цікава, што за вызваленьне Лявонава з-пад варты таксама выказалася бальшыня з прадстаўнікоў калгасаў, якіх выклікалі на працэс, каб падтрымаць прэтэнзыі дзяржавы да экс-міністра сельскае гаспадаркі. Аднак судовая калегія начале зь Віктарам Чартовічам гэтую просьбу адхіліла. Чаму? Было заяўлена, што Лявонаў абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах і таму яго трэба ізаляваць ад грамадзтва, што на судзе можна дарасьледываць тыя абставіны, у якіх пакуль няма яснасьці. Што ж тычыцца прэтэнзыяў абароны наконт незаконнага падзяленьня справаў Лявонава і Старавойтава, то іхнымі адхіленьнямі суд сябе не абцяжарваў. "Усё было зроблена па закону",-- коратка заявіў судзьдзя Чартовіч і абвесьціў перапынак на абед. Пад час гэтага перапынку назіральнікі за працэсам абмяняліся сваімі ўражаньнямі. Найбольшае расчараваньне, відаць, спасьцігла прадстаўнікоў замежных дыпляматычных місыяў. Яны шчыра прызналіся, што чакалі ад судзьдзяў іншага рашэньня. Маўляў, калі б Лявонава выпусьцілі гэта быў бы знак Захаду, што беларускае кіраўніцтва сапраўды здольна на дыялёг з апазыцыяй, сапраўды прыслухоўваецца да патрабаваньняў дэмакратычных краінаў. "Зараз гэтая выдатная магчымасьць амаль страчаная",-- з сумам канстатавалі дыпляматы й сышля зь Вярхоўнага суду разгадваць чарговы рэбус беларускіх уладаў. Што тычыцца абароны Лявонава й яго самаго адхіленьне хадайніцтва не было для іх сюрпрызам. Адвакат Вольга Зудава кажа, што яны гатовыя да ўпартае барацьбы. Энэргічны выгляд Васіля Лявонава падцьвярджае гэтыя словы. У залі яго падтрымліваюць родныя, знаёмыя і шматлікія прадстаўнікі дэмакратычных арганізацыяў. Назіральнікаў за працэсам поўная заля. Рэжым аховы знакамітага вязьня пакуль не назавеш надзвычайным для беларускіх судоў тры вартаўнікі ў залі, варта на ўваходзе. Аднак, Лявонаў утрымліваецца ў жалезнай клетцы. Яго прыводзяць у кайданках, якія здымаюць толькі ў клетцы. Пад час перапынку абвінавачванаму даюць магчымасьць размаўляць з адвакатамі, але ўсе іншыя асобы блізка не падпускаюцца. Нават першае ў жыцьці спатканьне Лявонава са сваёй унучкаю, якая нарадзілася год таму, адбылося на адлегласьці некалькіх мэтраў бліжэй нельга. Тэлежурналістам дазволілі працаваць у залі суду толькі першыя пяць хвілінаў. Рэпарцёры інфармагэнцыяў і прэсы пакуль працуюць без перашкодаў. Прадстаўнікоў дзяржаўных выданьняў сёньня ў залі суду бачна не было. Паводле прагнозаў абароны, працэс над Васілём Лявонавым, як і над Васілём Старавойтавым, можа расьцягнуцца на некалькі месяцаў.

Самае папулярнае
1