Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 30 чэрвеня 1999 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Турэцкі суд прысудзіў лідара курдзкіх паўстанцаў Абдулаха Аджалана да сьмяротнага пакараньня за яго 15-ці гадовую дзейнасьці супраць турэцкага войска.

"New York Times" падрабязна аналізуе гэтую падзею.З прычыны гвалтоўных дзеяньняў , які суправаджалі арышт Аджалана ў лютым, вынесены прысуд паставіў пытаньне узмацненьня бясьпекі ў краіне і ў сьвеце. Але не было паведамленьняў пра нейкую жорсткую рэакцыю як у Турцыі, дзе паліцыя была дастаткова пільная, так і ў іншых месцах. Курды распачалі мірныя пратэсты ў Боне, Маскве, Гаазе, Парыжы ды ў іншых эўрапейскіх гарадох. Сутычкі з паліцыяй адбыліся ў Рыме і Нікасіі, Кіпр, паведамляе Нью-Ёрк Таймс. Тым ня менш сёньня прыйшла інфармацыя пра тое, што ў Бэрліне невядомыя падпалілі каўню, гаспадаром якой турак з паходжаньня. Да завяршэньня расьсьледваньня, супрацонікі праваахоўных органаў не камэнтаруюць інцыдэнт. Тым ня менш, у зьвязку з пастановай судовых органаў Турцыі ў нямецкай сталіцы цяпер уведзены надзвычайныя меры бясьпекі. Пра гэта паведаміў кіраўнік бэрлінскага ўнутрыпалітычнага ведамства Экарт Вэртэбах. У нямецкую сталіцу сьцягнутыя сілы паліцыі, якія будуць бараніць перадусім дыпляматычныя місіі. У Бэрліне жывуць 50 тысячаў курдаў, хаця й ня ўсе зь іх падтрымліваюць Курдзкую рабочую партыю. Як паведамляе паліцыя, падобныя бэрлінскаму інцыдэнты адбыліся ўначы ў шэрагу гарадоў ФРГ.

Вяртаюся да артыкулу Сцівэна Кінзэра ў "New York Times" .

Замежныя ўрады, уключна Злучаныя Штаты Амэрыкі, заклікаюць да спакою і пераконваюць Турцыю не выконваць прысуду.Аджаланаўская група супраціву заявіла, што ня мае плянаў аддаваць загады на акцыі помсты за гэты вэрдыкт, таму што турэцкая дзяржава ўсё яшчэ мае магчымасьць выправіць сытуацыю.

У паўднёва-ўсходняй Турцыі курды распачалі ўзброенае змаганьне за дзяржаўнасьць і незалежнасьць 15 гадоў назад, пратэстуючы супраць спробаў дыскрымінацыі курдзкай мовы і культуры. Абодва бакі былі абвінаваначаныя у жорсткасьці і памылках, дапушчаных цягам вайны.

Старшыня суду прысяжных, які абвяшчаў прысуд, Тургут Окіай, сказаў, што байцы Аджалана забілі тысячы бязьвінных людзей, немаўлятаў, дзяцей, жанчынаў і старых".

"Аджалан і кіраваная ім арганізацыя чынілі тэрарыстычныя акты дзеля падзелу краіны", - сказаў Окіай, "Ягоная дзейнасьць стварае сур'ёзную, беспасярэднюю і вялікую небясьпеку для краіны".

Цягам перабываньня ў турме на выспе Імралі, Аджалан прызнаў сваю адказнасьць за забойствы, аднак сказаў, што зьмяніў свае погляды і гатовы да міру. Аджалан адзначаў, што, калі б ягонаяе жыцьцё было захаванае, а ўрад гарантаваў большую культурную свабоду курдам, ён бы папрасіў сваіх паплечнікаў адмовіцца ад партызанскай барацьбы".

Таксама Аджалан папярэдзіў, што ў выпадку, калі яго пакараюць, канфлікт будзе нарастаць. Лідар курдаў дадаў, што 5 тысячаў ягоных паплечнікаў гатовыя да самазабойчых нападаў.

"Я не прымаю гэтага абвінавачваньня ў здрадзе", - сказаў ён ў кароткім слове перад вынясеньнем прысуду. "Я веру, што змагаўся за адзінства гэтай зямлі і за вольнае жыцьцё"

Пяцідзесяцігадовы Аджалан дэманстраваў рэакцыю нібыта ён ня быў асуджаны. Родныя ахвяраў турэцкай вайны, якія былі ў залі суду разам са сваімі юрыстамі, плакалі ад радасьці і пачыналі сьпяваць нацыянальны гімн. Аджалан падняўся, слаба ўсьміхаўся, павольнай хадой пакінуў шкляную будку, у якой ён знаходзіўся пад час працэсу й пакінуў залю суду праз суседнія дзьверы.

Прызнаньне вінаватым у здрадзе ў Турцыі цягне за сабой абавязковы сьямротны прысуд, так што вэрдыкт быў чаканым. Наперадзе можа быць даўгі працэс апэляцыі.

Справа аўтаматычна пойдзе на разгляд ў Вышэйшы суд і, калі прысуд будзе падтрыманы, парлямант і прэзыдэнт Сулейман Дэмірэль павінны санкцыянаваць яго выкананьне. Вайсковыя камандзіры могуць паўплываць на канчатковае рашэньне.

Аджалану дазволена апэляваць да Эўрапейскага суду па правох чалавека, чыю правамернасьць Турцыя прыняла раней. Такая апэляцыя можа трываць год ці нават даўжэй.

Палітычнае крыло партыі Аджалана, Курдыстанская рабочая партыя, адразу пасьля вынясеньня прысуду зрабіла заяву ў Вене, што лідары партыі прааналізуюць разьвіьцё сытуацыі з усіх пазыцыяў, абмяркуюць яе, і вызначаць сваю стратэгіяй і дзеяньні як мага хутчэй".

"Рабоча партыя Курдыстану адразу ацаніла працэс як незаконны ад пачатку, - гаворыцца ў заяве. "Такое судовае рашэньне - сьведчаньнем таму, што турэцкі бок праігнараваў заклік курдзкага боку да мірнага разьвязаньня канфлікту і да канцу кравапраліцьця"

Турэцкія лідары заяўляюць, што Курдзкая рабочая партыя ёсьць інструмэнтам для замежных сілаў, якія стараюцца падзяліць Турцыю. Яны неаднаразова адмовіліся абмяркоўваць прапановы па спыненьні агню.

У паўднёва-ўсходняй Турцыі, як бы там ні было, шматлікія курды адкрыта выказваюць захапленьне Аджаланам і ягоным рухам. Курды скардзяцца на нізкі ровень эканамічнага разьвіцьця рэгіёну і не хаваюць, што адчуваюць катэгарычную адмову ўраду прызнаваць іхныя этнічныя правы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG