Зварот да выбаршчыкаў, які быў прыняты на пашыраным паседжаньні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета, стаў не адзіным дакумантам, што абмяркоўваўся пад час гэтага паседжаньня. Як бы ў дадатак да Звароту ўдзельнікі паседжаньня (а гэта, акрамя сябраў Прэзыдыюму, два папярэдніх сьпікера - Станіслаў Шушкевіч і Мячыслаў Грыб, старшыні парляманцкіх камісіяў, некаторыя "шараговыя" дэпутаты), аднагалосна прынялі адмысловую пастанову. У ёй тры галоўныя пункты, і ўсе яны цалкам тычацца выбарчай кампаніі. У першым пункце адзначаецца, што інфармацыя Мтаршыні Цэнтральнай выбарчай камісіі ў справе выбараў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прымаецца да ведама. У другім пункце канстатуецца, што ўдзельнікі паседжаньня аднагалосна прымаюць зварот да беларускага народа. Заключны, трэці пункт сфармуляваны наступным чынам: "Прапанаваць палітычным партыям і грамадзкім рухам узмацніць сваю дзейнасьць на заключным этапе прэзыдэнцкіх выбараў". Сутнасьць такога "узмацненьне" бачыцца, як таксама адлюстравана ў пастанове, у тым, што сябры партыяў і рухаў павінныя, па-першае, актыўна працаваць у складзе выбарчых камісіяў розных узроўняў, а па-другое, стаць назіральнікамі на выбарах. Тут варта адзначыць, што такога аднагалосься сярод удзельнікаў пасяджэньня Прэзыдыюму ўжо не было даволі даўно. Спашлюся на два прыклады. Вядома, што Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб прадстаўляюць дзьве розныя сацыял-дэмакратычныя партыі, якія мпаборнічаюць паміж сабой, дзе толькі гэта магчыма. Але на гэты раз яны выступілі, без усялякага перабольшваньня, "ва ўнісон". І другі прыклад. У першапачатковым варыянце пастановы пункт аб узмацненьні дзейнасьці партыяў і рухаў на апошнім этапе выбарчай кампаніі тычыўся толькі тых партыяў і рухаў, што прымалі ўдзел у студзеньньскім 1999 г. Кангрэсе дэмакратычных сілаў Беларусі. Аднак супраць такога падыходу вуступіў сябра Прэзыдыюму, лідар партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін. Ён запэўніў удзельнікаў пасяджэньня, што ўсе сябры ягонай партыі, якія ўвайшлі ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісіяў, выканаюць свой абавязак. Сябры партыі згодныя назіраць і за тым, як будуць праходзіць выбары прэзыдэнта, і як будуць паводзіць сябе ў гэты час улады.

Самае папулярнае
1