Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Учора мы паведамлялі пра тое, што ў Лошыцкім парку Менску невядомыя зламысьнікі сьпілавалі мэмарыяльны крыж ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Пасьля нашага паведамленьня крыж быў адноўлены.

Як распавяла сёньня кіраўніца прэсавай службы Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менскага гарвыканкаму Натальля Лапо, міліцыя выявіла, што крыж быў сьпілаваны ў ноч з 14 на 15 студзеня.

17 студзеня пра гэта было паведамлена ў Ленінскі РАУС Менску, і ў той жа дзень ягоныя супрацоўнікі выехалі на месца здарэньня ды правялі першапачатковы збор матэрыялаў.

Як паведаміла Натальля Лапо, цяпер ідуць кансультацыі з пракуратурай гораду пра тое, паводле якога артыкулу неабходна ўзбудзіць крымінальную справу.

Тым часам, яшчэ ўчора ўвечары мэмарыяльны крыж у Лошыцы быў адноўлены — яго ўзьнялі й паправілі будаўнікі-дарожнікі, што вядуць побач работы. Рабочыя былі абураныя злачынствам невядомага экстрэміста ды вырашылі самастойна ўзьняць крыж, не чакаючы распараджэньняў уладаў.

Валер Каліноўскі, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG