Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Учора позна ўвечары маскоўскія памежнікі ў аэрапорце Шарамецева-2 не дазволілі грамадзяніну Польшчы, старшыні Ўсходне-эўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Паўлу Казанэцкаму ўехаць у Расейскую Фэдэрацыю. Ён быў вымушаны бліжэйшым самалётам выляцець з Масквы ў Прагу.

Павал Казанэцкі лічыць, што яго ўнесьлі ў сьпіс так званых асобаў нон-грата намаганьнямі ўладаў Беларусі. У інтэрвію нашай службе Павал Казанэцкі распавёў:

(Казанэцкі: ) “Увечары, у 20 гадзін, я прыляцеў у аэрапорт Шарамецева-2. Калі я праходзіў пагранічны кантроль, я быў спынены і мне было сказна, што я занесены ў кампутары у сьпіс так званых пэрсонаў нон-грата, і мне было сказана, што я неўяздны на тэрыторыю Расейскай Фэдэраццыі. Калі шчыра, дык я думаю, што гэта больш зьвязана з маёй дзейнасьцю ў Беларусі, таму што я ніколі не займаўся ніякімі справамі ў Расеі, а ў Беларусі ў памежных сьпісах я знаходжуся яшчэ з канца 1998 году. Двойчы мне на мяжы рабілі асабісты дагляд.
Унутры краіны таксама шмат розных выпадкаў і падзеяў сьведчыла пра зацікаўленасьць беларускіх спэцслужбаў да маіх сустрэчаў і дзейнасьці”.

(Карэспандэнт: ) “Вы маглі б назваць прыклады?”

(Казанэцкі: ) “Хіба адзін з цікавейшых выпадкаў, гэта калі ў сьнежні летась, калі я езьдзіў па Віцебскай вобласьці, дык два дні за намі хадзілі людзі ды даглядалі, куды мы ходзім, якія ў нас сустрэчы, проста хадзілі за намі па вуліцах. Самае цікавае, што пад Верхнядзвінскам быў спэцыяльна пастаўлены міліцэйскі пост са шлягбаўмам, на якім нас спынілі і недзе 40 хвілінаў трымалі машыну, перапісалі ўсіх, хто быў у ёй, пры гэтым іншыя машыны спакойна прапускаліся. Калі мы вярталіся дзьве гадзіны пазьней, дык нават шлягбаўма гэтага не было, не было ніводнага міліцыянта, ніякага пасту, што сьведчыць пра тое, што пост быў спэцыяльна пастаўлены з нагоды нашага прыезду ў Верхнядзьвінск”.

(Карэспандэнт: ) “Як паводзілі сябе памежнікі ў Маскве? Карэктна? На што яны спасылаліся?”

(Казанэцкі: ) “Яны паводзілі сябе дастаткова карэктна, але не маглі дакладна патлумачыць, чаму я спынены – у іх таксама не было інфармацыі, ёсьць загад спыніць чалавека. Мне было сказана, што я магу вырашыць, ці чакаць адлёту польскага самалёту (бо я прыляцеў Польскімі авіялініямі), а гэта азначала-, што мне трэба было б сядзець 24 гадзіны ў аэрапорце бяз ежы і магчымасьці нармальна правесьці там час, альбо мне папанавалі выбраць адлёт у любую краіну. Так атрымалася, што самы бліжэйшы – праз 40 хвілін, быў самалёт у Прагу. Мне сказалі, што я магу зьвярнуцца ў расейскае пасольства ў Варшаве, дзе магу атрымаць інфармацыю, чаму я неўяздны ў Расейскую Фэдэрацыю”.

(Карэспандэнт: ) “Ці плянуеце Вы зьвяртацца з такімі скаргамі ці па тлумачэньні?”

(Казанэцкі: ) “Абавязкова. Трэба ведаць, чаму мяне спыняюць. Я лічу гэта парушэньнем маіх правоў – без тлумачэньня, думаю, ніводная дзяржава ня мае права гэта рабіць”.

Гутарыў

Віталь Тарас, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG