Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Сёньня Фэдэрацыя цяжкай атлетыкі Беларусі пачала афармленьне для Кнігі рэкордаў Гінэса дасягненьня славутага беларускага асілка Вячаслава Харанэкі.

Беларускі атлет за 36 гадзінаў 4221 раз узьняў кег — бочку зь півам вагой 40 кіляграмаў. Такім чынам, празь ягоныя рукі за гэты час прайшло амаль 170 тонаў. Такога раней ніхто ў сьвеце зрабіць ня здолеў. Адначасна Вячаслаў пераўзышоў свой ранейшы рэкорд за 24 гадзіны — адмысловыя арбітры зафіксавалі за гэты час 3200 пад’ёмаў.

Свой незвычайны выступ 39-гадовы Харанэка пачаў апоўдні 30 сьнежня, а скончыў на мяжы старога і новага гадоў. Найбольш цяжкімі для спартоўца былі трыццатая і трыццаць першая гадзіны імпрэзы. Ён нават хацеў датэрмінова скончыць яе. Але дапамаглі мабілізацыя ўнутраных сілаў і падтрымка сяброў.

Цягам 36 гадзінаў атлет выпіў 20 літраў мінэральнай вады і 900 грамаў курынага булёну, зьеў 420 грамаў курынага філе, 10 плітак чакаляды, 5 гематагену, два дзясяткі бананаў, апэльсінаў і лімонаў. Нягледзячы на гэткае калярыйнае харчаваньне, ён схуднеў за гэты час амаль на 8 кіляграмаў.

Уладзімер Глод, Менск

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG