Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня


Старшыня Слуцкае гарадзкое рады Аб’яднанае Грамадзянскае партыі Аляксандар Катляроў у цэнтры Слуцку правёў несанкцыянаваны пікет з заклікам байкатаваць маючыя адбыцца выбары або галасаваць на іх супраць усіх. Акцыя скончылася затрыманьнем пікетоўцы.

Сёньня ў Слуцку непадалёк ад мясцовага Дому Саветаў старшыня Слуцкае гарадзкое рады АГП Аляксандар Катляроў выйшаў з плякатам наступнага зьместу: “Калі я пайду на выбары, дык буду галасаваць супраць усіх!”.

Не пасьпеў спадар Катляроў патлумачыць мінакам, чаму ён займае такую пазыцыю, як перад ім зьявіўся загадчык аддзелу грамадзкае бясьпекі Слуцкага ГРАУС Віктар Алюшын ды яшчэ два міліцыянты, якія былі апранутыя ў цывільнае. Адзін зь іх, нягледзячы на пратэсты спадара Катлярова ды ягонае жонкі Любові Катляровай, што прысутнічала на акцыі як прадстаўніца Гэльсынскага Камітэту, здымаў пікетоўцу на відэакамэру.

У пастарунку, куды міліцыянты даставілі Катляровых, склалі акт пра адміністрацыйнае правапарушэньне. Дарэчы, затрыманы адмовіўся падпісваць пратакол. Таксама быў наладжаны вобшук Аляксандра Катлярова.

Гаворыць Аляксандар Катляроў:

(Катляроў: ) “Двое панятых, які глядзелі, як мяне абшукваюць…У мяне было дошчачка фанэрная, на якой я зьбіраўся подпісы зьбіраць, пяць чыстых блянкаў з чатырма патрабаваньнямі АБСЭ…”

— распавёў для радыё Свабода спадар Катляроў.

Адразу ж з пастарунку Аляксандра Катлярова міліцыянты даставілі ў мясцовы суд. На пачатку паседжаньня ён заявіў хадайніцтва ў прадастаўленьні яму грамадзкага абаронцы. Судзьдзя Сьвятлана Пастухова гэтае хадайніцтва задаволіла, у сувязі з чым адклала працэс на панядзелак. Аляксандар Катляроў адпушчаны на волю пад пісьмовае забавязаньне зьявіцца 18 верасьня ў суд.

Алесь Мікалайчанка, Слуцак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG