Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шпіён» зь мянушкай «Дуброўскі»

абноўлена

Справа «шпіёна» — блытаніны стала больш
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:41 0:00
Наўпроставы лінк

Сябры абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова адказалі журналістам і праваабаронцам на шэраг пытаньняў. Пасьля іхніх адказаў у многіх узьнікла яшчэ больш пытаньняў пра асобу Андрэя Гайдукова, арганізацыю, якую ён прадстаўляў, і тое, чаму на яго зьвярнуў увагу КДБ.

Арыштаваны на пачатку лістапада КДБ паводле абвінавачаньня ў шпіянажы апэратар «Нафтану» Андрэй Гайдукоў дагэтуль знаходзіцца ў ізалятары КДБ «Амэрыканка». Для яго ад сваякоў прымаюць перадачы, але новы адвакат зь ім яшчэ не сустрэўся. Пра гэта 21 лістапада распавёў сябра Андрэя Гайдукова і ягоны аднадумца Яўген Канстанцінаў падчас «круглага стала», які арганізавалі актывісты БХД.

Канстанцінаў: «У мінулы панядзелак мы з маці езьдзілі ў СІЗА КДБ і перадалі яму харчы і цёплыя рэчы. Перадачу прынялі, акрамя некаторых харчоў. Масла вяршковае не прымаюць, прыкладам. У іх там цэлы шэраг таго, чаго не прымаюць».

Паводле Канстанцінава, ён — старшыня створанай у Наваполацку, але пакуль не зарэгістраванай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў». Ягоным намесьнікам быў Андрэй Гайдукоў, які працаваў на «Нафтане» апэратарам і адначасова вучыўся ў ВНУ. Яўген Канстанцінаў мяркуе, што шпіёніць на «Нафтане» ягоны сябра ня мог, бо «там не было чаго выведваць: уся тэхніка альбо старая, альбо з краін СНД». Яўген Канстанцінаў гэта ведае дакладна, бо сам да 2011 году працаваў на «Нафтане», адкуль яго звольнілі пасьля двухдзённага арышту. Арыштавалі, як ён сказаў, фармальна за брыдкаслоўе, але фактычна за падрыхтоўку акцыі пратэсту «Марш волі». Пазьней Яўген Канстанцінаў удакладніў, што такі марш не адбыўся. Канстанцінаў мяркуе, што супроць ягонага намесьніка Гайдукова спэцслужбы ўчынілі правакацыю, бо той займаўся рэгістрацыяй арганізацыі, у тым ліку наладжваў кантакты на міжнародным узроўні і не прыслухаўся да папярэджаньняў з прапановамі спыніць гэтую дзейнасьць. Яўген Канстанцінаў бачыць агульныя рысы ў гэтай справе са справай Алеся Бяляцкага і гісторыяй пра швэдзкіх мядзьведзікаў.
Мне падаецца, кропкава наносяцца ўдары па розных арганізацыях Беларусі


«Вось ёсьць швэдзкая справа, якая нядаўна адбылася, і справа Андрэя. У рознай ступені, але яны зьвязаныя зь міжнародным супрацоўніцтвам: швэдзкая справа ў большай ступені, Бяляцкага — у меншай ступені, справа Андрэя — яшчэ ў большай ступені. І мяне гэта не зьдзіўляе. Мне падаецца, кропкава наносяцца ўдары па розных арганізацыях Беларусі. Сёньня — па БХД, заўтра — Саюз маладых інтэлектуалаў, пасьлязаўтра — Эўрапейская Беларусь, і гэтак далей. Зусім нядаўна зьехаў мой добры знаёмы Андрэй Атрашчанкоў, бо на яго аказвалі ціск з КДБ. Аляксандар? Прабачце, Аляксандр Атрашчанкоў — гэта я хвалююся крыху. Ён зьехаў, бо на яго аказваў ціск КДБ».

Другі сябар арыштаванага Гайдукова, Ільля Багданаў, адказваючы на пытаньне пра сваю вэрсію адносна прычын арышту, спасылаўся на падпіску пра неразгалошваньне матэрыялаў сьледзтва і выказваўся вельмі няпэўна.

«Цалкам магчыма, што і такое можна ўявіць. Справа ў тым, што я, як і вы, да канца не разумею, што ж адбылося. Гэта без уліку таго, што было падчас допыту. Відаць, мне не да канца ўсё паказалі».

Ільля Багданаў — сузаснавальнік партыі БХД, у адрозьненьне ад арыштаванага Андрэя Гайдукова, які ў аргкамітэт БХД не ўваходзіў.

Журналісты і праваабаронцы пачалі распытваць пра прыкметы дзейнасьці арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў», пра якую да гэтай гісторыі яны нічога ня ведалі. Паводле Яўгена Канстанцінава, у Наваполацку «Саюз маладых інтэлектуалаў» правёў 4 форумы, у тым ліку на тэмы фашызму і антыфашызму ды пра правы сэксуальных меншасьцяў. Таксама нібыта яны закантактавалі з праграмамі «Ўсходняга партнэрства» і рыхтавалі сваю рэгістрацыю праз адзін з расейскіх цэнтраў прававой дапамогі, каардынаты якога Яўген Канстанцінаў не прывёў, «бо гэтым да арышту займаўся Гайдукоў». Паводле Яўгена Канстанцінава, «Саюз маладых інтэлектуалаў» мае філіі ў Віцебску і Менску, у яго ўваходзяць сябры БХД, БНФ і АГП. З пэўнасьцю Яўген Канстанцінаў назваў толькі імя менскай актывісткі Тацьцяны Бурай, патлумачыўшы, што ня ўсе прыхільнікі хочуць сябе рэклямаваць.

Пазьней праз БХД я дастаў тэлефон Тацьцяны Бурай. Вось як яна патлумачыла, чаму пра арганізацыю «Саюз маладых інтэлектуалаў» у Менску было мала вядома:

«Арганізацыя мала піярылася. Нават сайт яшчэ не дароблены. «Саюз маладых інтэлектуалаў» — гэта як брэнд. На самой справе арганізацыя зарэгістравана як „Кананія“».

На «круглым стале» прагучала яшчэ некалькі пэўных адказаў на пытаньні адносна гэтай гісторыі. Калі Андрэя Гайдукова сябры некалькі разоў назвалі Дуброўскім, журналісты папрасілі патлумачыць зьмену прозьвішча. Як сказаў Ільля Багданаў, гэта псэўданім Гайдукова, які, паводле яго, хацеў, каб яго гэтак называлі. «Пушкіна начытаўся», — выказаў сваю вэрсію Яўген Канстанцінаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG