Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў новы пераклад Бібліі на беларускую мову


Пераклад зрабіў ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі, які ў 1968 годзе атрымаў блаславеньне на працу ад пантыфіка Паўла VI.

17 гадоў таму ксёндз Чарняўскі перадаў першыя рукапісы пратэстанцкаму пастару Антонію Бокуну. Выданьне рабілася сіламі Беларускага Біблійнага таварыства, якому незадоўга да сваёй сьмерці, пры канцы 2001 году, Уладзіслаў Чарняўскі перадаў правы на выданьне сваіх рукапісаў. У 2003 годзе выйшаў Новы Запавет. І вось нарэшце ў 2012 годзе выйшла поўная Біблія. Антоній Бокун распавёў Радыё Свабода:

«Адметнасьць новага выданьня, па-першае, у тым, што яна дае прыклад заходняй традыцыі ў беларускім перакладзе Сьвятога пісаньня. Ён базаваўся на лацінскай Бібліі. Па-другое, туды ўключаныя некананічныя кнігі, якія ў папярэдніх перакладах не прысутнічалі. Але ксёндз Ўладзіслаў Чарняўскі іх таксама пераклаў. Ёсьць там каляровыя мапы біблейскіх мясьцінаў, паралельныя месцы, спасылкі — можна сказаць, што выданьне з пэўным даведачным апаратам».

Набыць новую беларускую Біблію можна ў Беларускім біблійным таварыстве (Менск, вуліца Чыгладзэ, 19), а хутка яна зьявіцца і ў кнігарнях.

Першая поўная Біблія на сучаснай беларускай мове была выдадзеная ў Нью-Ёрку Янкам Станкевічам і Майсеем Гітліным у 1973 годзе. У 2002 годзе выйшаў пераклад Васіля Сёмухі — усе кнігі Старога і Новага Запавету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG