Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўгас па нізкай цане


Ільля Мільштэйн
Ільля Мільштэйн
«Захад ужо ня надта паморшчыцца, калі Расея праглыне Беларусь. Толькі б разам з Лукашэнкам» - мяркуе аглядальнік расейскай службы нашага радыё Ільля Мільштэйн.

Дзень незалежнасьці ў Менску прайшоў без нечаканасьцяў. Ноччу напярэдадні сьвята на мяжы затрымалі першага прэзыдэнта Беларусі разам з групай студэнтаў. Проста так, без прычыны і наступных тлумачэньняў. Раніцай цяперашні прэзыдэнт выступіў з прамовай, у якой жорстка закляйміў ворагаў, якія выкарыстоўваюць супраць яго краіны "зброю масавай інфармацыйнай паразы". Мясцовых нязгодных, якія зьбіраліся па традыцыі ўзнагародзіць разьвітальнымі воплескамі свайго нацлідэра, на плошчу Перамогі не пусьцілі. Трое зь іх усё ж туды пратачыліся, але ледзь пасьпелі зьвесьці далоні, як былі захопленыя і вывезеныя ў невядомым кірунку. Увечары тых, хто пляскаў у ладкі, разганялі, зьбівалі і арыштоўвалі з асаблівай жорсткасьцю і з ужываньнем сьлезацечнага газу.

Цалкам матэрыял чытайце ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG