Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастаўкі электраэнэргіі спыняць 29 чэрвеня


29 чэрвеня расейская кампанія "Интер РАО ЕЭС" часова спыняе пастаўкі электраэнэргіі ў Беларусь. Такое рашэньне прынятае пасьля таго, як беларускі бок не аплаціў доўг у вызначаны тэрмін - да 8.30 раніцы 28 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў РИА Новости афіцыйны прадстаўнік кампаніі.

Кампанія чакае ад беларускіх партнэраў пагашэньня доўгу і чарговага плацяжу ў поўным аб'ёме..

"Интер РАО ЕЭС" 9 чэрвеня абмяжоўвала пастаўкі электраэнэргіі з-за наяўнасьці ў Беларусі доўгу. Запазычанасьць тады складала 1,5 мільярды расейскіх рублёў. Першапачаткова поўнае спыненьне паставак, калі доўг ня будзе пагашаны, плянавалася на 22 чэрвеня. Аднак потым было прынятае рашэньне пачакаць да 27 чэрвеня.

13 чэрвеня пастаўкі былі цалкам адноўлены, а 15 чэрвеня "Белэнэрга" пералічыла першы транш плацяжу па запазычанасьці ў памеры 600 мільёнаў расейскіх рублёў.

Запазычанасьць утварылася з-за таго, што ў Беларусі ўжо некалькі месяцаў немагчыма купіць валюту на біржы. Пры гэтым прадстаўнікі "Белэнэрга" заяўлялі, што ў іх дастатковая колькасьць беларускіх рублёў для разьліку з расейскім пастаўшчыком, і праблема толькі ў канвэртацыі валюты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG