Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь-Расея: спрэчка пра мыта


Беларускі Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) адкідае абвінавачаньні расейскіх калегаў у тым, што беларускі бок недаплаціў значныя сумы мыта ў расейскі бюджэт.

У ДМК называюць заяву кіраўніка Фэдэральнай мытнай службы Расеі Андрэя Бельянінава аб беларускім доўгу ў рамках Мытнага саюзу “некарэктнай, якая ігнаруе заканадаўства Мытнага саюзу, у распрацоўцы якога Бельянінаў браў непасрэдны ўдзел”.

Днямі кіраўнік расейскай мытні заявіў аб тым, што Беларусь вінаватая Расеі больш як 6,3 млрд. расейскіх рублёў (225 мільёнаў даляраў) праз “нездавальняючае адміністраваньне ўвазнога мыта”.

Высокі ўзровень разьвіцьця мытнага адміністраваньня ў Беларусі адзначаны місіяй мытных экспэртаў Эўрапейскага Зьвязу. У гэтым пытаньні Беларусь знаходзіцца вышэй за Расейскую Фэдэрацыю згодна з рэйтынгам Сусьветнага банку

У ДМК Беларусі заяўляюць, што “сьцьверджаньне аб тым, што адміністраваньне ўвазнога мыта ў Беларусь і Казахстан нездавальняючае, не адпавядае рэчаіснасьці”.

“Высокі ўзровень разьвіцьця мытнага адміністраваньня ў Беларусі адзначаны місіяй мытных экспэртаў Эўрапейскага Зьвязу. У гэтым пытаньні Беларусь знаходзіцца вышэй за Расейскую Фэдэрацыю згодна з рэйтынгам Сусьветнага банку», – гаворыцца ў паведамленьні ДМК.

Беларуская мытня падкрэсьлівае, што долі разьмеркаваньня ўвазнога мыта, якія зьбіраюцца ў Мытным саюзе, акрэсьленыя пагадненьнем у межах гэтага саюзу ў памерах: Рэспубліка Беларусь — 4,70%; Рэспубліка Казахстан — 7,33%; Расейская Фэдэрацыя — 87,97%.

«Дыспарытэт сустрэчных патокаў увазнога мыта ў рамках іх разьмеркаваньня ў цяперашні час абумоўлены ростам імпарту ў Расею і наступным ператокам гэтых тавараў у Беларусь, у той час як мыта па іх выплачанае ў РФ», — гаворыцца ў заяве ДМК Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG