Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі мільярдэр перадумаў будаваць электрастанцыю ў Беларусі


Ян Кульчык
Ян Кульчык
Польскі бізнэсовец Ян Кульчык адклаў плян пабудовы вугальнай электрастанцыі ў Зэльве з-за цяжкасьцяў з фінансаваньнем праекту, паведаміла агенцтва Bloomberg.

“Такія вялікія праекты трэба рабіць разам з банкамі. З увагі на цяперашнюю атмасфэру вакол Беларусі, было б цяжка прафінансаваць гэты праект,» -- так Кульчык растлумачыў сваё рашэньне журналістам.

Пагадненьне аб пабудове электрастанцыі магутнасьцю 920 МВт ды адмысловай лініі электраперадач было падпісанае ў жніўні летась у Варшаве.

Кошт інвэстыцыі ацэньваўся ў 1,5 млрд. эўра. Польскі і беларускі партнэры мелі выкласьці па палове гэтай сумы. Адказным за арганізацыю фінансаваньня праекту быў польскі партнэр.

Ян Кульчык (нар. 1950), уласьнік інвэстыцыйнай групы "Kulczyk Investments", паводле некаторых ацэнак зьяўляецца самым багатым палякам. Ягоная маёмасьць у 2009 годзе, паводле польскага тыднёвіка "Wprost", ацэньвалася ў 2 мільярды даляраў. Бізнэсовыя інтарэсы Яна Кульчыка ўключаюць нафтагазавы сэктар, пабудову інфраструктуры (дарогі, офісныя будынкі, прамысловыя аб’екты) і гандаль нерухомасьцю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG