Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Ветранае і воблачнае. Тэмпэратура: плюс 5-8.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Менску працягваюцца суды над удзельнікамі плошчы і былымі кандыдатамі ў прэзыдэнты.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Міністар замежных справаў Кітаю Ян Цзэчы ў Маскве.

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск у Бялградзе.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


Нарадзіліся:

1758 - Максіміліян Рабэсп’ер (пам. 1794), дзеяч Вялікай францускай рэвалюцыі.

1856 - Зыгмунд Фройд (пам. 1939), стваральнік псыхааналізу.

1861- Рабіндранат Тагор (пам. 1941), індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 г.

Памёрлі:

1949 - Марыс Мэтэрлінк (нар. 1862), бэльгійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1911 г.

1992 - Марлен Дзітрых (нар. 1901), нямецкая і амэрыканская акторка.

МІНУС 365:


Затрыманьні пасьля суду


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Гламур – гэта тое, што я прадаю, гэта мая спэцыяльнасьць у гандлі».

«У глыбіні душы – я джэнтльмэн».

«Дарагі, ногі не такія ўжо й прыгожыя, я проста ведаю, што зь імі рабіць».

«Існуе велізарная розьніца паміж зарабляньнем кучы грошай і быцьцём багатым».

Марлен Дзітрых
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG