Беларускія ўлады рашуча адхіляюць абвінавачваньні генэральнага сакратара ААН у продажы баявых гелікоптэраў у афрыканскую краіну Кот-д'Івуар насуперак забароне ААН. Аднак варта заўважыць, што па меншай меры раней супрацоўніцтва Беларусі з гэтай афрыканскай краінай у вайсковай галіне было надзвычай шчыльным. Выданьне “Беларускія навіны” нагадвае адзін з сюжэтаў гэтага супрацоўніцтва, калі таямніцы сталі здабыткам галоснасьці.
Прапануем вам частковы пераклад публікацыі.
Кот-д'Івуар, Заходняя Афрыка. 6 лістапада 2004 году. Краіну разьдзірае грамадзянская вайна. Урадавыя тэрыторыі аддзяляе ад паўстанцаў кантынгент францускіх міратворцаў. Нечакана перадавіцы сусьветнай прэсы аблятае навіна: самалёты ўрадавых войскаў Кот-д'Івуар атакавалі базу міратворцаў, забіўшы 9 францускіх салдат і амэрыканскага цывільнага спэцыяліста.
Адказ не прымусіў сябе чакаць. Разьюшаны прэзыдэнт Францыі Жак Шырак загадвае неадкладна зьнішчыць усю ваенную авіяцыю краіны (што і было выканана). У ходзе апэрацыі адплаты францускія ваенныя высьветлілі, што іх базу бамбавалі штурмавікі Су-25, незаконна пастаўленыя ўраду гэтай афрыканскай краіны... зь Беларусі. А за штурваламі самалётаў сядзелі беларускія пілёты.
Апошнія зьбеглі ад гневу міратворцаў у суседнюю з Кот-д'Івуар рэспубліку Тога, але там трапілі ў рукі мясцовых уладаў, якія іх арыштавалі і гатовыя былі выдаць Францыі.
Пасьля гэтага падзеі прынялі загадкавы абарот. Камандаваньне францускім ваенным кантынгентам паставіліся да сяброўскай ініцыятывы ўладаў Тога прахалодна і прапанавалі адпусьціць арыштаваных беларусаў, не выявіўшы ніякага цікавасьці да іх сьведчаньняў, спасылаючыся на "нежаданьне ўскладняць адносіны з Беларусьсю».
Нагадаю, гаворка ідзе пра падзеі 2004 года. ЭЗ і ЗША толькі што ўвялі візавыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва. Стасункаў афіцыйнага Менска з краінамі ЭЗ на высокім узроўні не існуе.
Далей – больш. Афіцыйны Парыж зрабіў усё магчымае, каб замяць інцыдэнт. Гэта б і атрымалася, калі б не два чыньнікі. Сваякі францускіх салдат, якія загінулі ў часе бамбардзіроўкі, раздзьмулі скандал у прэсе і перадалі справу ў суд. Канчаткова ж кропкі над "i" расставіў усюдыісны WikiLeaks.
Высьветлілася, што афіцыйны Парыж ведаў аб незаконных пастаўках Су-25 з Беларусі ў Кот-д'Івуар. Па прыбыцьці ў Афрыку самалёты доўгі час знаходзіліся на аэрадроме ў Тога, які служыў базай для авіяцыі францускіх міратворцаў. З Беларусі штурмавікі дастаўляла фірма, якая належыць адстаўному супрацоўніку антытэрарыстычнага падразьдзяленьня францускай паліцыі Рабэру Мантайя, чыімі справамі кіравала беларускі сакратар.
У 2006 годзе суд у Францыі пастанавіў арыштаваць Мантайя і двух беларускіх пілётаў за незаконны гандаль зброяй, але рашэньне зноў наткнулася на сьцяну процідзеяньня з боку вышэйшых уладаў. Парыскі ваенны трыбунал адмяніў пастанову аб арышце з фармулёўкай "немэтазгодна".
На самай справе загадкавыя дзеяньні францускіх уладаў тлумачацца проста.
Для Францыі спадчына яе каляніяльнага мінулага – крыніца хранічнага галаўнога болю. Пасьля зыходу францускай адміністрацыі шэраг краін Афрыкі пачаў скатвацца ў хаос грамадзянскіх войнаў. Спрабуючы перашкодзіць гэтым працэсам, Парыж, як правіла, лічыць падтрымку карумпаваных мясцовых рэжымаў меншым злом, чым безуладзьдзя і міжпляменная разьня.
Так, у 2002 годзе Францыя разгарнула свае войскі на шляху паўстанцаў, якія пагражалі скінуць уладу прэзыдэнта Кот-д'Івуара Ларана Гбагбо.
Але на адных францускіх штыках той доўга б не пратрымаўся. Каб абараніцца ад банд рознапляменных галаварэзаў, Гбагбо адчайна меў патрэбу ў зброі, ваеннай тэхніцы і інструктарах. Сам Парыж, чые войскі знаходзяцца ў краіне з мандатам нэўтральных міратворцаў, дапамагчы ў гэтым крываваму афрыканскаму дыктатару не мог. Такія дзеяньні было б цяжка растлумачыць і міжнароднай супольнасьці, і ўласным выбаршчыкам.
Для ўзбраеньня і навучаньня войскаў афрыканскіх царкоў Францыя вымушана карыстацца паслугамі «шэрых» пасярэднікаў, сярод якіх Беларусь, відавочна, – не самы дробны. Паводле афіцыйных дадзеных Белстату, у 2009 годзе Менск прадаў рэжыму Гбагбо ўзбраеньняў на 8,4 мільёна даляраў. Але экспэрты лічаць гэтую суму мізэрнай у параўнаньні з аб'ёмамі "шэрых" здьзелак – накшталт той, што выявілася дзякуючы скандалу 2004 года.
Наўрад ці мы б даведаліся і аб гэтай зьдзелцы, калі б не славянская бязладнасьць. Адправіўшыся бамбіць паўстанцаў, беларускія пілёты скінулі бомбы на базу французаў, прымусіўшы тых распачаць дзеяньні ў адказ і выклікаўшы міжнародны скандал.
Пра рэальныя жа маштабах схаванага беларуска-французскага ваеннага супрацоўніцтва ў Афрыцы можна толькі здагадвацца. Наш стары знаёмец Рабэр Мантайя, да прыкладу, уваходзіў у бліжэйшы атачэньне дыктатара Тога, якога таксама падтрымлівала Францыя.