Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваным расейцам зьмякчылі абвінавачваньне


Арыштаваным у Менску грамадзянам Расеі Арцёму Брэўсу і Івану Гапонову зьмянілі прадьяўленае раней абвінавачваньне з арганізацыі масавых беспарадкаў на ўдзел у іх.

Пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае пазбаўленьне волі тэрмінам ад 3 да 8 гадоў, паведаміў "Інтэрфаксу" дарадца амбасады Расеі ў Менску Вадзім Гусеў.

Паводле прадстаўніка расейскай дыпмісіі, "якіх-небудзь істотных доказаў віны нашым суайчыньнікам пакуль не прадьяўленае".

Расейцаў азнаёмілі з фотаздымкамі, якія маюць праваахоўныя органы. "Яны сьведчаць аб тым, што расейцы толькі знаходзіліся на плошчы Незалежнасьці сярод іншых удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі. Не больш за тое".

Сёньня працэдура азнаямленьня Брэўса і Гапонова з матэрыяламі крымінальнай справы працягнецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG