Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд Галякосту абакралі больш як на 42 мільёны


Амэрыканскія ўлады абвінавацілі сямнаццаць чалавек у крадзяжы больш як 42 мільёнаў даляраў з фонду дапамогі ахвярам Галякосту.

Пракуратура сьцьвярджае, што з 1993 па 2009 гг. абвінавачаныя падраблялі заявы на атрыманьне дапамогі ад Нямеччыны, у тым ліку і шляхам зьмены біяграфіяў заяўнікаў, а потым клалі грошы сабе ў кішэню.

Шасьцёра абвінавачаных з’яўляюцца супрацоўнікамі некамэрцыйнай арганізацыі з офісамі ў Нью-Ёрку, Вене, у Ізраілі і ў Нямеччыне.

Гэтыя людзі зрабілі больш як 5 000 махлярскіх заяў на дапамогу, а потым падзялілі здабытыя грошы паміж сабой і сваімі хаўрусьнікамі. Грошы выпісваліся на эмігрантаў з былога СССР, толькі некаторыя зь іх былі ахвярамі нацызму, некаторыя нават не былі габрэямі. Абвінавачваньне сьцьвярджае, што махляры выкарыстоўвалі імёны асоб, якія пражываюць на Брайтан-Біч у Брукліне, часта прыдумваючы гісторыі, якіх не было. Часам гэта рабілася неахайна – напрыклад, у некаторых выпадкаў даты нараджэньня заяўнікаў былі пазьнейшыя, чым дата сканчэньня вайны.

Нямецкі ўрад прадугледзеў магчымасьць адначаснай выплаты каля 3600 даляраў ахвярам нацысцкага перасьледу, пераважна старым і малазабясьпечаным, якія ў часы вайны былі вымушаныя пакінуць свае дамы і зрабіцца ўцекачамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG