Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Nemiroff” пачаў вытворчасьць гарэлкі ў Беларусі


Гарэлка ўкраінскага холдынгу вырабляецца на менскім заводзе “Крышталь”. Заяўлена, што выпусканая ў Беларусі прадукцыя пад брэндам “Nemiroff” паводле сваёй якасьці і смаку будзе ідэнтычная той, што вырабляецца ва Ўкраіне.

Квота на вытворчасьць напояў “Nemiroff” у Беларусі складзе 1 мільён дэкалітраў за год, паведамляе БелТА.

Упершыню пра пляны пачаць разьліў сваёй прадукцыі ў Беларусі старшыня рады дырэктараў “Nemiroff холдынгу” Аляксандар Глусь заявіў год таму. Холдынг плянуе заняць да 15 працэнтаў гарэлкавага рынку Беларусі.

“Nemiroff” – адна з найбольшых алькагольных кампаніяў ва Ўкраіне. У 2009 годзе холдынг вырабіў 8,2 мільёна дэкалітраў алькаголю. Найбольш вядомыя брэнды кампаніі: “Nemiroff”, “LEX vodka”, “Украінская мядовая зь перцам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG