Сёньня ў Магілёве два дзясяткі вернікаў Хрысьціян веры Эвангельскай абаранілі ад разбурэньня агароджу вакол свайго малітоўнага дому. Паводле ўладаў, агароджа замінае ўзьвядзеньню шматпавярховага дому, і адміністрацыя Кастрычніцкага раёну пастанавіла яе зьнесьці.
Знос агароджы быў прызначаны на 14 гадзіну. Да гэтага часу каля дому, у якім жыве шматдзетная сям’я вернікаў, і які лічыцца яе прыватнай уласнасьцю, пачалі зьбірацца людзі. На машынах з бульдозэрам прыехалі камунальнікі. Тут жа зьявіліся міліцыянты й прадстаўнікі ўлады. Да іх праз мэгафон зьвярнуўся гаспадар дому Віталь Радчанка:
«Мы супраць таго, каб вы ламалі нашу агароджу. У нас ёсьць дакумэнты, і я заклікаю вас, не бурыце! Спыніцеся, не рабіце зла!»
Заклік гаспадара не падзейнічаў. Камунальнікі рушылі да плота. Вернікі сталі сьцяной каля яго. На дапамогу камунальнікам прыйшла міліцыя:
«Ёсьць рашэньне адміністрацыі Кастрычніцкага раёну. Калі вы лічыце, што гэта парушэньне, калі ласка, абскарджвайце яго. Мая справа — ахова грамадзкага парадку. Калі вы не адыдзеце, я буду выкарыстоўваць сілу. Яшчэ раз папярэджваю, што буду выкарыстоўваць сілу!» — так зьвярнуўся да абаронцаў плота міліцыянт у званьні падпалкоўніка.
Вернікі не саступілі пагрозам. Спроба камунальніка нагой выбіць цагліну з агароджы ўзрушыла людзей:
«Увесь сьвет будзе назіраць за тым, што вы тут вытвараеце! Вы чыніце беззаконьне. Гэта чужая тэрыторыя. Вы можаце запэцкаць рукі па локаць у крыві. Тут жывуць дзеці, тут жыве шматдзетная сям’я. Вы ня маеце права датыкацца да гэтага плота. Возьмуць у падтрымку людзей у форме і думаюць, што ўсё зроблена».
За супрацьстаяньнем вернікаў ды камунальнікаў зь міліцыянтамі назіралі прадстаўнікі ўлады. З журналістамі яны гутарылі зь неахвотай. Апраўдваліся, што камэнтаваць канфлікт яны ня могуць без дазволу начальства. Паводле аднаго з чыноўнікаў, нагодай для інцыдэнту сталася тое, што гаспадары дому захапілі лішніх 20 сотак зямлі:
«Фактычна незаконна карыстаюцца гэтым вялікім кавалкам зямлі. Тут аформлена за гэтым домам шаснаццаць зь нечым сотак зямлі».
На пытаньне, ці дапусьціць ён выкарыстаньне сілы супраць людзей, чыноўнік адказаў, што на правакацыйныя пытаньні не адказвае.
Пасьля паўгадзіннага супрацьстаяньня камунальнікам нечакана загадалі адысьці ад агароджы да сваіх машын, што стаялі за шэсьцьдзесят мэтраў. Міліцыянты таксама адступілі. Потым наагул сышлі. Яшчэ з гадзіну камунальная тэхніка заставалася на месцы канфлікту. Потым і яна зьехала.
Гаспадары дому будуць скардзіцца ў абласны суд і пракуратуру. Іх двойчы матэрыяльна каралі за агароджу. Цяпер яны будуць намагацца наагул спыніць будаўніцтва шматпавярховага дому.