Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пераможцы" дамагліся адмены зносу дамоў


На агульным сходзе жыхароў паселішчаў Перамога й Бярозкі, далучаных нядаўна да Гомелю, начальнік зямельнай службы гарвыканкаму Канстанцін Шэметаў паведаміў, што зносу прыватных дамоў на адным з бакоў вуліцы Цэнтральнай ня будзе.

Як паведамлялася, знос плянаваўся ў зьвязку з будаўніцтвам чатырохпалоснай аб’язной дарогі на паўночным усходзе абласнога цэнтру. Пра гэта ўлетку абвясьціў жыхарам цяпер ужо былы першы намесьнік старшыні гарвыканкаму.

30 ліпеня каля паўсотні жыхароў пасёлку Перамога на стыхійным сходзе пачалі зьбіраць подпісы пад калектыўным лістом да старшыні гарвыканкаму Віктара Піліпца. Была створана ініцыятыўная група, якая пашырыла збор подпісаў.

Людзі перакананыя, што знос дамоў дзеля пашырэньня аб’язной дарогі парушае іх правы, гарантаваныя артыкуламі 21, 44 і 46 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яны прапанавалі ўладам зьвярнуць увагу на паралельную вуліцу Добрускую, якая калісьці называлася Шляхам. Акурат яе й можна пашыраць без асаблівай шкоды для жыхароў Перамогі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG