Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праверку па справе Бябеніна працягнулі да 3 лістапада


Алег Бябенін
Алег Бябенін
Пракурор Менскай вобласьці Аляксандр Архіпаў падоўжыў да 3 лістапада тэрмін правядзеньня праверкі па факце гібелі журналіста Алега Бябеніна. Як паведаміла старшы памочнік пракурора вобласьці Тацьцяна Калініна, на сёньня выканана толькі частка прызначанай комплекснай экспэртызы цела загіблага.

Паводле яе слоў, чакаецца, што ў хуткім часе да расьсьледаваньня прычын гібелі Алега Бябеніна падключацца экспэрты-крыміналісты АБСЭ.

Паводле зьвестак БелаПАН, гэта будуць патолягаанатам і крыміналіст з Нарвэгіі і Швэцыі. Іх прыезд чакаецца 25–26 кастрычніка.

Нагадаем, цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў яго дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна Менскай вобласьці каля 19.00 3 верасьня. Органы пракуратуры правяраюць вэрсіі аб забойстве і інсцэніроўцы самазабойства Алега Бябеніна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG