Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пройдзе перапіс бамжоў


Асобы бяз пэўнага месца жыхарства ад 17 верасьня будуць рэгістравацца ў пунктах сацыяльнай адаптацыі і рэсацыялізацыі, альбо ў іншых месцах, якія вызначаць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы.

Рэгістравацца змогуць грамадзяне Беларусі, асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на сталае знаходжаньне ў Беларусі, але па якіх-небудзь прычынах страцілі рэгістрацыю па месцы жыхарства, і няма падставаў для іх высылкі або дэпартацыі.

Такі парадак рэгістрацыі па месцы знаходжаньня прадугледжаны пастановай Саўміна № 1225, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG