Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні адкрыліся 2 выставы польскага мастака <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Горадні адкрыліся адразу дзьве выставы твораў Генрыка Чэсьніка з Сопату.


Першая — у Новым каралеўскім замку, другая — у гарадзкой выставачнай залі. Мастак зьяўляецца прафэсарам Акадэміі мастацтваў у Гданьску, мае, сярод іншых, узнагароду імя Цыпрыяна Норвіда.


Генрык Чэсьнік і дырэктарка гарадзкой выставачнай залі Ірына Сільвановіч
Разам зь ім прыехалі некалькі ягоных калегаў. На адкрыцьці выступіў Генэральны консул Польшчы ў Горадні Адам Бернатовіч.

Адзін з калегаў спадара Чэсьніка сказаў, што пакліканьнем мастакоў ёсьць сьціраньне межаў паміж Польшчай і Беларусьсю. 13 сакавіка польскія госьці наведалі Нясьвіж, Мір, Наваградак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG