субота, 19 красавіка 2014, Менск 17:29

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча

Куды б ні занёс нас вецер

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Натальля Арсеньнева

Цікава: калі я пачынаў вучыцца ў менскім пэдунівэрсытэце, Натальлю Арсеньневу ўслаўлялі як незаслужана выкрэсьленага з нацыянальнай літаратуры і наноў адкрытага на радзіме паэтычнага генія — а калі мой дыплём быў ужо на адлегласьці выцягнутай рукі, яе зноў згадвалі неахвотна і з падазрэньнем. Арсеньнева, Арсеньнева... А ці ня тая гэта Арсеньнева, якая?... Тая, тая. Усяго некалькі гадоў — а які разварот на паўстагодзьдзя назад. Сонца, якое, як вядома, існуе толькі для таго, каб заглянуць некалі і ў нашае ваконца, вызірнула і схавалася, усьвядоміўшы сваё ўбоства ў параўнаньні зь міліцэйскім ліхтарыкам. Пасьпеўшы, зрэшты, на імгненьне выхапіць сёе-тое зь цемры: панурых судзьдзяў у кажухах, якія, праз адсутнасьць абвінавачанага, пратыкаюць ляльку паэта ржавымі голкамі, сьвята верачы, што гэта адгукнецца камусьці сапраўдным болем. Для мяне Арсеньнева ня геній і ня здраднік, хаця ў пэўныя прапісныя ісьціны веру і я — напрыклад, у тое, што пра паэта трэба меркаваць найперш па яго вершах, як і ў тое, што кожнага пісьменьніка, Сэлін ён ці селянін, будуць судзіць не цяпер і ня тут, а на пякельным грылі вялікіх сонцаў, дзе знойдзецца месца для ўсіх малых сэрцаў.

Натальля Арсеньнева – студэнтка Беларускіх курсаў у Вільні. 1921 г. БДАМЛМНатальля Арсеньнева – студэнтка Беларускіх курсаў у Вільні. 1921 г. БДАМЛМ
x
Натальля Арсеньнева – студэнтка Беларускіх курсаў у Вільні. 1921 г. БДАМЛМ
Натальля Арсеньнева – студэнтка Беларускіх курсаў у Вільні. 1921 г. БДАМЛМ
У той самы год, калі я зрабіўся нарэшце дыплямаваным баранам, Натальля Арсеньнева памерла ў Амэрыцы. А нарадзілася яна ў самым пачатку мінулага стагодзьдзя ў Баку, на беразе мора, якое ёсьць насамрэч возерам, у расейскай сям’і, якой было наканавана выгадаваць будучую беларускую нацыяналістку, чалавекам — хаця ў тым стагодзьдзі гэта быў самы пройгрышны варыянт, на зямным шарыку, які на самой справе нішто іншае, як парушынка ў божым воку. Такім чынам, усё адразу ж пайшло не туды — і добра, што не туды: з усьведамленьня таго, што ў сьвеце ўсё ня так, як яно падаецца, і пачынаецца творчасьць. Апынуўшыся ў Вільні, яна пачала пісаць вершы. Яе першая кніжка, «Пад сінім небам», гаворыць пра сябе ўжо сьпісам «тэхнічных абмылак у друку». Вось пералік словаў, якія сталі ахвярамі абмылак: жывога, жаліцца, сплятаюцца, напаёных, сатканым, сэрцы, баржджэй, вецер, насьледваньне, сінелі, хлапчукоў, з галубкай, заплялі, чарам, у вочы. Ужо з гэтага можна пры жаданьні скласьці неблагі лірычны вершык, які дасьць пэўнае ўяўленьне пра тое, што адбываецца «пад сінім небам» першай кніжкі Арсеньневай. Нягледзячы на традыцыйнасьць вобразаў, небезнадзейную, але амаль татальную, нягледзячы нават на выкарыстаньне сям-там гатовых, хаця яшчэ і ня надта зацёртых, шаблёнаў, на эпіграф з Гётэ, псэўданароднасьць і захапленьне Багдановічам, кніжка ўсё ж гаворыць сваім голасам — пакуль яшчэ зусім ціха. Гэта — пачатак, гэта — абяцаньне, што далей будзе лепш, чысьцей і цяжэй.

Сонца заходзіць... На вежах кляшторных
У шклах запаляюцца тысячы зорных
Ярка-чырвоных агнёў...

У гэтай кніжцы ёсьць два раньнія, зусім дзявочыя вершы Арсеньневай, якія так і называюцца: «У клясе». І калі адзін зь іх і сапраўды няўмелая спроба нешта сказаць — рыхтык перапісаныя радкі з гімназічнага альбому, які хаваюць у недасяжным для бацькоў месцы, то другі відавочна ўяўляе зь сябе нешта большае.

«Шумна у клясе, шумна і нудна,
Сьцены шырокія душаць мяне.
Словы вучыцеля ціха, марудна
Льюцца, іх слухаць ня хочаца мне.
Там, ля дзьвярэй, так вясёла сьмяюцца,
Тыя — чытаюць, другія — крычаць,
Я... я гляджу на праменьні, што йрвуцца
Ў цёмную клясу і ў шыбах гараць».

Натальля Арсеньнева. З фондаў БДАМЛМНатальля Арсеньнева. З фондаў БДАМЛМ
x
Натальля Арсеньнева. З фондаў БДАМЛМ
Натальля Арсеньнева. З фондаў БДАМЛМ
Здаецца, вось дзе, а зусім ня ў жыце і не на полі, адбылося нараджэньне паэткі. І вось з каго — з гэтай сямнаццацігадовай дзяўчыны, якая — у вершы тонка перададзены адпаведны настрой — упершыню адчувае сваю самасьць; яе больш цікавяць блікі сьвятла на шыбах, чым гульні і лекцыі. Яна ня з тымі, хто крычыць, і ня з тымі, хто чытае, гэтая маўклівая паненка, яна толькі робіць выгляд, што слухае настаўніка, яна сама па сабе і сваё скажа потым, увечары, запісаўшы роўным нясьмелым почыркам у запаветным сшытку. Такія ціхія задуменныя троечніцы і небясьпечныя выдатніцы, якія потым раптам могуць вырасьці ў асобаў, але часьцей вырастаюць у Проста Жанчын, ёсьць у кожнай клясе кожнай школы, ва ўсім сьвеце. І літаратура ня бачыць прычын, чаму б ёй не пачынацца зь іх, калі ўсе астатнія занятыя спасьціжэньнем чужой навукі.

Творчасьць маладой паэткі заўважыў Максім Гарэцкі, які напісаў, што «форма вершаў Арсеньневай не вызначаецца нейкай асаблівай бліскучасьцю... але яны захопліваюць шчырасьцю пачуцьця, далікатнасьцю тону і нейкай асабліваю пяшчотнасьцю...» Што да шчырасьці, яна засталася з Арсеньневай на ўсё жыцьцё, гэтая найменш мускулістая з карыятыдаў паэзіі. Але што сказаў бы Гарэцкі пра далікатнасьць і пяшчотнасьць, калі б раптам пачуў зусім іншую Арсеньневу. Такую, напрыклад, якая ў 1933-м голасам зімнай беларускай завеі просіць сабе «месца» — месца ў прасторы:

«Сыпкім сьнегам сее, вее,
Не лякаецца няўдачаў
Гнеўна-сьпеўная завея!»

Ці нават да такой:

«Што далі нам калі чужыя?
Ці калі хто наш плач усьцішыў?
Дось! Напружым пастронкі жылаў,
Самі злыбеды нашы скрышым!»

Ці вось такой — як падаецца, таксама цалкам шчырай. Хто ведае:

«Не запануюць ужо над намі
Ні лях, ні жыд, ні маскалі».

Гамбурскі рахунак Бахарэвіча, Натальля Арсеньнева (2-я зьлева ў верхнім шэрагу) і Францішак Кушаль (2-гі зьлева ў ніжнім шэрагу) на 25-х угодках існаваньня Віленскай Беларускай Гімназіі. 1944 г. БДАМЛМГамбурскі рахунак Бахарэвіча, Натальля Арсеньнева (2-я зьлева ў верхнім шэрагу) і Францішак Кушаль (2-гі зьлева ў ніжнім шэрагу) на 25-х угодках існаваньня Віленскай Беларускай Гімназіі. 1944 г. БДАМЛМ
x
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча, Натальля Арсеньнева (2-я зьлева ў верхнім шэрагу) і Францішак Кушаль (2-гі зьлева ў ніжнім шэрагу) на 25-х угодках існаваньня Віленскай Беларускай Гімназіі. 1944 г. БДАМЛМ
Гамбурскі рахунак Бахарэвіча, Натальля Арсеньнева (2-я зьлева ў верхнім шэрагу) і Францішак Кушаль (2-гі зьлева ў ніжнім шэрагу) на 25-х угодках існаваньня Віленскай Беларускай Гімназіі. 1944 г. БДАМЛМ
Апошнія радкі — адзіныя, што запомніліся з выступу Арсеньневай Валянціну Тарасу, кнігу якога «На высьпе ўспамінаў» я вельмі люблю і раз-пораз перачытваю. Хлопчыкам у акупаваным немцамі Менску спадару Тарасу давялося паслухаць, як чытае Арсеньнева, яна прыехала неяк на літаратурны ранішнік у тую школу, куды хадзіў Тарас, дзе ў клясе на покуці вісеў партрэт Гітлера, упрыгожаны белым рушніком зь беларускім арнамэнтам. Тады ідэалягічна правільны хлопчык Валя яе ненавідзеў — ня мог іначай. Паэтку суправаджала ахова, камуністычнае падпольле жорстка распраўлялася з тымі, хто перайшоў на бок акупантаў, так расправілася яно ў гады акупацыі і з сынам Арсеньневай. Сама яна ў той дзень была «зь непакрытай галавой, у кароткім залаціста-жоўтым футэрку, у даўгой шэра-зялёнай спадніцы, у высокіх карычневых чаравіках са шнуроўкай». Расшпіліўшы футэрак і паклаўшы на стол муфту, яна і чытала свае вершы, у тым ліку пра маскалёў і ляхаў. Я Арсеньневу бачыў на некалькіх здымках, але чамусьці менавіта такой яна мне і ўяўляецца — у выстылай менскай школе, кніжка ў замерзлых пальцах, зь непакрытай галавой, на марозе часу, пад уладай падзей, на якія ты ну ніяк ня можаш паўплываць. Цікава, ці знайшоўся ў той дзень у клясе з галодных вучняў хаця б адзін, які глядзеў на праменьні зімовага сонца на шыбах і ня слухаў, што чытае госьця іхнага невясёлага ранішніку? Той, хто вырашыў зрабіцца беларусам, рызыкуе нарабіць памылак — але мароз загартоўвае, а праменьні ірвуцца, і цягнікі ідуць на захад.

Былы партызан Валянцін Тарас, дарэчы, у сваёй кнізе дае прыклад стаўленьня да такіх «здраднікаў», як Арсеньнева: «літаратура... непадзельная на „чыстую“ і „нячыстую“, на „наскую“ і „нянаскую“ — усе сапраўдныя творы наскія! Творчасьць ня можа быць закрэсьленая адным творам!» Не пагадзіцца тут немагчыма. Але ж тое, што немагчыма закрэсьліць адным творам, немагчыма і прачытаць на адным дыханьні. У Арсеньневай сёньня знойдзе нешта сваё, «для душы», кожны: і млявы эстэт, і закаханая парачка, і суворая бабулька з КХП БНФ, і рамантыкі, і эмігранты, і ўсе тыя, у каго адно слова «эміграцыя» выклікае картавасьць мозгу, і літаратуразнаўца з блышыным бложыкам, і вар’ятка, якая піша паэмы для вэршы. ру, і прышчавы айчынны нацык у скураных штоніках да калена, і экзальтаваны хрысьціянін.

Натальля Арсеньнева і Максім Танк. Вільня, 1937 г. БДАМЛМНатальля Арсеньнева і Максім Танк. Вільня, 1937 г. БДАМЛМ
x
Натальля Арсеньнева і Максім Танк. Вільня, 1937 г. БДАМЛМ
Натальля Арсеньнева і Максім Танк. Вільня, 1937 г. БДАМЛМ
Мяркую, асабліва апошні. Зь цягам часу ў творчасьці Арсеньневай адчуваецца ўсё больш моцны рэлігійны стрыжань. Богу — а таксама і д’яблу (кажуць, пасьля аб’яднаньня Беларусяў яна як міжвольны «баец літаратурнага фронту» брала ўдзел у стварэньні калектыўнага ліста Сталіну) яна пісала і раней, але ў сваіх вершах, пачынаючы з ваеннага часу, Арсеньнева спрабуе ўсё часьцей апэляваць да найвышэйшай сілы — і сама спрабуе ўзьняцца па-над сваімі нянавісьцямі і схільнасьцямі. У вершы «Палеглым» — тэксьце цяжкім, як дым, апакаліптычным, як восень — яна піша пра забітых, тых, хто «сьніць» вечныя сны: «адзін пра Рэйн, а іншы пра Дняпро». І над тымі, і над другімі «канае пахучай сьвечкай з воску залатога асеньні дзень...». І ў вершы ніяк не артыкулявана, на чыім баку аўтар. Сказана толькі, што «за шчасьце й супакой няспынны бой ідзе». Дык на чыім? А ні на чыім — вось адказ. Бо на чыім можна быць баку, калі «яшчэ часіна — і ноч у сетку цемры згорне мяне і іх...» Адное спадзяваньне на бога. Цяпер ужо не праменьне ў шыбе кляснага вакна — праменьне ягонай... не, трэба ж зь вялікай: праменьне Ягонай хвалы прыцягвае, як нешта недасяжнае, але жыць без чаканьня гэтага — грэх. «Трупоў не ўвакрасіш санетам аб вясьне» — яна разумела гэта, здаецца, лепш за тых, хто апынуўся па іншы бок барыкадаў. У 1944-м праменьні яе гімназічнай клясы вяртаюцца «зайчыкам» на балонках, па якіх скача яе пяро ўцякачкі. Скача і выводзіць:

«Ну й каго тут цешыць, калі ўсюдых кроў?»

Хіба тых братоў-уцекачоў, якіх бачыла на вакзале ў Бэрліне?

Антон Шукелойц, Натальля Арсеньнева і Яніна Каханоўская. Нью-Ёрк, Пятая Авэню, 1963 г. БДАМЛМАнтон Шукелойц, Натальля Арсеньнева і Яніна Каханоўская. Нью-Ёрк, Пятая Авэню, 1963 г. БДАМЛМ
x
Антон Шукелойц, Натальля Арсеньнева і Яніна Каханоўская. Нью-Ёрк, Пятая Авэню, 1963 г. БДАМЛМ
Антон Шукелойц, Натальля Арсеньнева і Яніна Каханоўская. Нью-Ёрк, Пятая Авэню, 1963 г. БДАМЛМ
...Лірычная паэзія Арсеньневай — як народны каляндар. Па ёй можна рабіць прагнозы надвор’я і вызначаць, ці ўраджайны будзе год. Сэзоны тут зьмяняюцца з такой цыклічнасьцю, што ўзьнікае адчуваньне, што за адну кніжку пражыў траціну жыцьця. Зіма, вясна, лета, восень. Восень хворая. Восені сьнежань дае «сьнежнабелы драбок асьпірыны» — так пра восень да Арсеньневай не пісалі. Аўтарка адгукаецца на найменшыя рухі прыроды, туман выйшаў на палеткі — і верш гатовы. Яе час — сутоньне, калі дзень сканчаецца, «дагарае газьніцай». Яе час — ноч. І як адрозьніваецца ад гэтай начной Арсеньевай Арсеньнева дзённая, Арсеньнева-змагарка, Арсеньнева патасная і непрымірымая.

«...Вецер з Гудзону сёньня нейкі зусім беларускі...» У Амэрыцы яе вершы робяцца больш складанымі. «Вочы лужынаў заплюшчаны нашчыльна» — гэтак будуць пісаць праз трыццаць гадоў юныя мадзярністы, і друкаваць гэткае, і ганарыцца, не падазраючы, што ў свой «амэрыканскі пэрыяд» Натальля Арсеньнева так па-беларуску ўжо пісала, і іхны запозьнены мадзярнізм — прыпазьніўся ці не на паўстагодзьдзя. Ды што Амэрыка: яшчэ ў трыццатых, задоўга да «асфальтаўкладніцкіх» літаратурных спрэчак пра ролю гораду ў белліце, яна казала — штопраўда, са смуткам:

«Мы топчам рытмічна і гулка
Асфальты, нас гоніць пасьпех,
Над намі каменьне завулкаў
Зігзагамі значыць свой бег.
Над намі — бэтонаў штодзённасьць
І шэрасьць панурая сьцен,
Над намі нябёсаў зялёнасьць
Парэзалі сеткі антэн».

Проста гатовы тэкст для якога-небудзь рок-гурту, які едзе на чарговае Басовішча. Сумняваюся, праўда, што нехта з музыкаў, уключна з бубначом, ведаў, што значыць слова «кунега», так шчодра раскіданае па позьніх вершах Арсеньневай. «Зьзянь і сьцень, там — альфа, тут амега, няўцямнага пачатак і канец» — і гэта Арсеньнева, тая самая. Яе вершы можна не любіць. Але не паважаць яе за тое, што заставалася беларускай паўсюль, куды б ні занёс яе вецер часу — нельга.

На 50-х угодках творчасьці Н. Арсеньневай. Зьлева направа: Ларыса Курыла, Ніна Запруднік, Данчык, Натальля Арсеньнева, Алеся Кіпель, Вера Запруднік, Люда Русак. 1971 г. БДАМЛМНа 50-х угодках творчасьці Н. Арсеньневай. Зьлева направа: Ларыса Курыла, Ніна Запруднік, Данчык, Натальля Арсеньнева, Алеся Кіпель, Вера Запруднік, Люда Русак. 1971 г. БДАМЛМ
x
На 50-х угодках творчасьці Н. Арсеньневай. Зьлева направа: Ларыса Курыла, Ніна Запруднік, Данчык, Натальля Арсеньнева, Алеся Кіпель, Вера Запруднік, Люда Русак. 1971 г. БДАМЛМ
На 50-х угодках творчасьці Н. Арсеньневай. Зьлева направа: Ларыса Курыла, Ніна Запруднік, Данчык, Натальля Арсеньнева, Алеся Кіпель, Вера Запруднік, Люда Русак. 1971 г. БДАМЛМ
Так бывае. Так бывае, што чытацкая памяць захоўвае ня самае лепшае, а самае зразумелае. Для большасьці Натальля Арсеньнева перадусім застаецца аўтарам «Малітвы», патаснага верша пра штодзённыя рэчы (а чым яшчэ ёсьць малітва? Ня просьбай жа). У якасьці гімну ён, мушу прызнацца, падаецца мне ня самым лепшым варыянтам. Не таму, што занадта рэлігійны — рэлігійнасьці там ня больш, чым у гімнах іншых дзяржаваў. Не таму, што мэлёдыя цяжказапамінальная — скажуць, дык запомнім, і не такія сьпевы запаміналі. Проста гэта — размова сам-насам, з той найвышэйшай сілай, зь якой у свой час так намучаўся за ўсіх нас бёлеўскі доктар Мурке. Гэты верш — індывідуальны зварот, як кажуць бюракраты, ня надты прыдатны для калектыўнага выкананьня. Гэта верш — а значыць, размова вядзецца бязь сьведак. Сьпяваць хорам зусім не абавязкова. Дастаткова будзе, калі кожны, нават зацяты бязбожнік, схаваецца ў сваёй лазенцы і ў атачэньні стракатых шампуняў і маўклівае кафлі прамовіць, заплюшчыўшы вочы, гэтыя словы, у меру свайго атэізму. Хаця б нават і так: Дарагі Ўладар Сусьветаў. А давай ты і праўда... І праўда зробіш яе такой — хай не шчасьлівай, але прынамсі свабоднай? З астатнім мы ўжо неяк самі.

Натальля Арсеньнева (справа) і Яніна Шабуня-Каханоўская. Нью-Ёрк, лістапад 1991 г. БДАМЛМ
Натальля Арсеньнева (справа) і Яніна Шабуня-Каханоўская. Нью-Ёрк, лістапад 1991 г. БДАМЛМ



Ранейшыя фрагмэнты сэрыі:


Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Кіно 1866 году (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч)
Бог ня роўна delete (Францішак Багушэвіч)
Сумны крошынскі джаз (Паўлюк Багрым)
Шапэнгаўэру назло (Янка Лучына)
У чаканьні войта (Гутарка Данілы са Сьцяпанам)
Белагаловая без галавы (Саламея Пільштынова)
Усё цьвітуць і цьвітуць тыя макі… (Тарас на Парнасе)
Курсіў чарнакніжніка (Ян Баршчэўскі)
Карыда па-беларуску (Мікола Гусоўскі)
Нашы душы з дынаміту (Цётка)
Інтымны дзёньнік Макса Б. (Максім Багдановіч)
Невыносная зычнасьць шыпячых (Ядзьвігін Ш.)
Цёмнае мінулае Каяна Лупакі (Янка Купала)
Крыўда, праўда і брыда (Янка Купала)
Тым, хто шукае Туле (Якуб Колас)
Зацемкі падчас зацьменьня (Алесь Гарун)
Ампутацыя немагчымая (Максім Гарэцкі)
Нехта трэці (Максім Гарэцкі)
Крыжыкі-ножыкі (Зьмітрок Бядуля)
Ацалелы ў пакоі сьмеху (Кандрат Крапіва)
Не чапай маіх кругоў (Уладзімер Дубоўка)
Лініі разрэзу (Уладзімер Жылка)
Сто пудоў адзіноты (Лукаш Калюга)
Квадратны рай (Пятрусь Броўка)
Вы шуміце, шуміце (Паўлюк Шукайла)
Чысты, як шклянка (Пятро Глебка)
Уяві, што ты на Яве (Янка Маўр)
Пакуль ня скончыцца паліва (Міхась Лынькоў)
Зямля ў ілюмінатары (Кузьма Чорны)
Дзе канчаецца прорва (Кузьма Чорны)
Заўтра нас апраўдаюць (Андрэй Мрый)
Абутыя на папялішчы (Міхась Чарот)
Сьпірахеты шчасьця (Францішак Аляхновіч)
Права на арытмію (Максім Танк)

Альгерд Бахарэвіч

Нарадзіўся 31 студзеня 1975 г. у Менску. Беларускі пісьменьнік і перакладнік.
Каляндар Бахарэвіча
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
27.04.2012 11:01
"камуністычнае падпольле жорстка распраўлялася з тымі, хто перайшоў на бок акупантаў, " з боку другіх акупантаў: савецкіх камуністаў. І не перашаў на бок, спадзяваўся насвабоду і вызваленьне ад савецкай акупацыі. Але памыліўся. Бо свабоду трэба самім здабываць.

"У Арсеньневай сёньня знойдзе нешта сваё, «для душы», кожны: і млявы эстэт, і закаханая парачка, і суворая бабулька з КХП БНФ, і рамантыкі, і эмігранты, і ўсе тыя, у каго адно слова «эміграцыя» выклікае картавасьць мозгу, і літаратуразнаўца з блышыным бложыкам, і вар’ятка, якая піша паэмы для вэршы. ру, і прышчавы айчынны нацык у скураных штоніках да калена, і экзальтаваны хрысьціянін." -- за что Вы, пан Бахарэвіч, так людзей ня любіце?

"Той, хто вырашыў зрабіцца беларусам,"- які брэд. Беларусам не вырашаюць быць, як і японцам ці фінам, ці габрэям. Ці ня ведаеце, што калі чалавек нараджаецца, нацыянальнасьць пераходзіць да яго ад бацькоў? У беларускай культуры ад бацькі.

Агрэсія і няведаньне ні гісторыі, ні культуры, ні жыцця. Ня ведаю ці прапусьце мадэратар мой комент, бо не ўсхваленньі паректа РС, але хоць ён пачытае.
Адказаць

Імя:: zakerzonec Горад:: Grodno
27.04.2012 21:44
"...які брэд ...Ці ня ведаеце, што калi чалавек нараджаецца, нацыянальнасьць пераходзіць да яго ад бацькоў? У беларускай культуры ад бацькі."
Во як! Я таксама ня ведау,што чалавек ад нараджэньня мае нацыянальнасць. I калi Iтальянцы бяруць на выхаваньне немауля з Лiбii, тое расьце у чужым асяродьдзi, размауляе на чужой мове, бо мовы сваiх бацькоу нiколi не чуе, але усё роуна застаецца Берберам цi Арабам?
От то сапрауды бздура
Адказаць

Імя:: Сярдэчна запрашаем Горад:: у рэальнасьць
28.04.2012 14:45
Застаецца берберам ці арабам і + ахвярай мульцікультуры. Застаецца, як застаецца беларусам беларус, які жыве ў расейскай калоніі і не чуе роднай мовы, не ведае роднай культуры і гісторыі (ці Вы лічыце сябе рускім?).
У Італіі хапае неўмалят у дзіцячых дамах, якіх пакінулі іхнія італьянскія бацькі. І ведаеце чаму італьянцы ці іншыя эўрапейца бяруць немаўлят з Арабіі-Афрыкі? Таму што там проста: прыехаў, заплаціў, забраў . Бізнес ту бізнес. і ніхто не кантралюе, што яны робяць потым з дзяцёнкам. А каб узяць немаўлятку сваёй краіны, сваёй крыві трэба пряняць адказнасьць перад грамадствам: паперы, мед. псіхічная (!) экспэртыза, трэба быць у традыцыйным (!) шлюбу.
Адказаць

Імя:: Zakerzonec Горад:: Grodno
28.04.2012 20:10
Я ведаю, чаму iтальянцы бяруць на выхаваньне дзяцей з Афрыкi, Расii, ды i з Беларусi таксама. Мiж iншым i таму, што дзiцячых дамоу у Iталii няма . Але тут размова, спадзяюся Вы зразумелi, не пра мiжнароднае усынауленьне.
Вы пэуна з тых дзiвакоу, што лiчаць Пушкiна Эфiопам, Лермантава Шатландцам, а Дастаеускага беларускiм пiсьменьнiкам? Калi так, то пытаньняу болей не маю.
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 11:15
"Вы пэуна з тых дзiвакоу, што лiчаць Пушкiна Эфiопам, Лермантава Шатландцам, а Дастаеускага беларускiм пiсьменьнiкам? "-- :) Цікавы аргумент, цікавы, павесялілі.
Шаноўны, я ведаю, аб чым кажу. Лепшымі маімі аргументамі дзеля такіх як Вы будзе час і падзеі. А зараз хай вам габрэі патлумачаць наконт нацыянальнасьці. Яны настрадалісь, дык пытаньне нацыянальнасьці ужо праясьнілі раз і назаўсёды. Толькі Вы наўрад зразумееце, пакуль не пройдзіце шлях. На чужых памылках мала хто вучыцца.
Адказаць

Імя:: Ў - наша летара Горад:: таму трэба ўжываць
29.04.2012 11:28
Да, і наконт вось гэтага выказваньня яшчэ раз, бо зачапіла, і зараз зразумееце чаму : "Вы пэуна з тых дзiвакоу, што лiчаць Пушкiна Эфiопам, Лермантава Шатландцам, а Дастаеускага беларускiм пiсьменьнiкам?" Вось калі гаварым рускі (ці ўсё ж такі "расейскі" трэба гаварыць, ня ведаю:), хто ён, адкуль карані, дзе жыве, на якой мове размаўляе і г.д.? Бо з беларусамі зразумела дзякуй Богу. А вось з суседнім старэйшым братам неяк мутна, а так хочацца яснасьці.
Адказаць

Імя:: Ананім
29.04.2012 15:26
детские дома в Италии Orfanotrofi italiani http://www.telefonoblu.it/bambini_orfanotrofi_italiani.htm
Адказаць

Імя:: Кабета Горад:: Мінск
30.04.2012 16:12
Цалкам згодна з аўтарам, што малітва не прыгодная для гімну -- занадта жаласлівая. Дарагі Божа, зрабі за нас тое, на што ў нас пакуль што не стае сілы...
Адказаць

Імя:: Зоська Горад:: Ліда
19.05.2012 23:57
Навошта сьцьвярджаць тое, пра што добра ня ведаеце? Кажэце, "прыехаў, заплаціў, забраў"? а два гады катацца ня хочаце, как дзетак забраць зь сіроцкага дому? Менавіта так каталіся мае добрыя знаёмыя французы, каб забраць двайнюшэй зь сіроцкага прыюту ў Эфіопіі.
Адказаць

Імя:: Зоська Горад:: Ліда
20.05.2012 00:05
У Эўропе нацыянальнасьць вызначаецца не па паходжаньню, а па пашпарту: ёсьць французкі пашпарт - вы француз, хаця вы й чорны, як крумкач, ці жоўты, як японец, ці рускі па паходжаньню. Гэта ў Савецкім Саюзе была разьніца - можно было быць беларусам па націянальнасьці (па паходжаньню), але "савецкім" грамадзянінам па дзяржаўнай прыналежнасьці. То бок ГРАМАДЗЯНСТА і НАЦЫЯНАЛЬНАСЬЦЬ былі рознымі рэчамі.
Відэа