чацьвер, 17 красавіка 2014, Менск 03:54

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Рэха выбараў. Жывы рэпартаж

23 верасьня ў Беларусі прайшлі выбары ў Палату прадстаўнікоў. Паводле афіцыйнай інфармацыі яўка склала 74,3%. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што абрана 109 са 110-ці дэпутатаў.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Незалежныя назіральнікі завілі пра шматлікія парушэньні ў часе датэрміновага галасаваньня, а таксама пра тое, што падліковыя камісія праз розныя махінацыі падвышалі яўку на выбарчых участках.

Шэрыя выбары савецкага ўчора

Дэпутаты Эўрапарлямэнту расчараваныя Лукашэнкам

Нямеччына: для Беларусі гэта трагедыя

«Горш за ўсіх спрацавалі, толькі 60% запісалі...»

Брусэль: Выбары ў Беларусі — змарнаваны шанец

Вячорка: Падліку бюлетэняў не было наагул

«Байкот-101» аспрэчвае афіцыйныя лічбы

Назіральнік з Аўстрыі: Для людзей галоўны начальнік — прэзыдэнт

Выбарны «Форум» абыдзецца без апазыцыянэраў

«Калі б апазыцыя аб’ядналася — палітвязьні былі б на волі»

Эўрапарлямэнт не адновіць кантактаў з палатай прадстаўнікоў


Назіральнікі АБСЭ: Не было роўнай канкурэнцыі ад пачатку

15.33 Затрыманых назіральнікаў за выбарамі адпусцілі без складаньня пратаколоў. Ва ўсіх зьнялі адбіткі пальцаў. Пра гэта «Свабодзе» расказала адна з затрыманых, выкладчыца паліталогіі ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце Тацьцяна Чуліцкая.

15.16 Палата прадстаўнікоў — зноў без апазыцыі

14.48 Сябра выбарчай камісіі: Такія выбары — натуральная прафанацыя

14.15 У Цэнтральным РУУС у назіральнікаў за выбарамі, якіх затрымалі раней, здымаюць адбіткі пальцаў. Міліцыянты не кажуць затрыманым, у чым іх абвінавачваюць

13.50  Прэсавую канфэрэнцыю праводзяць Матэа Мэкачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў, кіраўнік дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, а таксама Антоніа Мілашоскі, старшыня назіральнай місіі БДПІЧ АБСЭ.

Матэа Мэкачы ў першую чаргу выказаў шкадаваньне, што шэрагу замежных журналістаў не дазволілі прыехаць на выбары ў Беларусь, а некаторых пабілі ў апошнія дні выбарчай кампаніі. Наконт саміх выбараў спадар Мэкачы выказаў перакананьне: 

«Гэтыя выбары не былі спаборнымі ад самага пачатку. Вольныя выбары залежаць ад свабоды выказвацца, арганізоўвацца і балятавацца. Але мы ня бачылі гэтага ў гэтай краіне. Так, вырасла колькасьць кандыдатаў ад партыяў, але важныя палітычныя фігуры, якія маглі б граць ролю ў гэтай краіне, заставаліся ў турмах альбо ім адмовілі ў рэгістрацыі».

Спадар Мэкачы прызнаў, што не спрыяла дэмакратычнасьці выбараў і беларускае заканадаўства:

«Юрыдычная база Беларусі не гарантуе правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з абавязкамі ў рамках АБСЭ».

Кіраўнік місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Антоніё Мілашоскі, які працаваў у Беларусі са жніўня, зрабіў сваю выснову:

«У Беларусі я стаў сьведкам спаборнага духу на хакейных і футбольных матчах, але, на жаль, не назіраў спаборнасьці на выбарах і палітычнай арэне. У Беларусі я пабачыў Мірскі замак, але ня ўбачыў, што выбары былі праведзеныя ў адпаведнасьці са стандартамі АБСЭ. На выбарах важная ня толькі літара закону, але і давер да працэсу».

Антоніё Мілашоскі згадаў, што апазыцыя ў выбарчых камісіях складала 0,1 працэнта, што кандыдатам адмаўлялі ў рэгістрацыі з-за тэхнічных памылак, ня быў стандартызаваны працэс праверкі подпісаў за вылучэньне кандыдатаў, не было шырокага і збалянсаванага асьвятленьня выбарчай кампаніі ў СМІ. Да пазытыву кампаніі было аднесенае выкарыстаньне дэбатаў. Пры гэтым спадар Мілашоскі крокам назад у параўнаньні з 2010 годам назваў тое, што выступы і дэбаты паказваліся ў запісе пасьля цэнзуры альбо не дапускаліся ў эфір.

Спадар Мілашоскі зазначыў, што на многіх выбарчых участках назіральнікам не давалі сачыць за падлікам галасоў:

«Я сам быў сьведкам, калі назіраў на выбарчым участку падлік галасоў і мяне папрасілі стаяць за 7–8 мэтраў ад стала зь бюлетэнямі. Падлік праходзіў у цішыні, ніхто нічога не казаў, не было асобных стосаў для асобных кандыдатаў, і ў канцы старшыня камісіі абвясьціў вынікі — безь ніякай магчымасьці для назіральнікаў спраўдзіць гэты вынік».

Матэа Мэкачы адносна пытаньня яўкі зазначыў, што ў іхнай місіі не было дастаткова рэсурсаў, каб адсачыць, наколькі рэальнай яна была, таму ацаніць лічбы, агучаныя ЦВК і апазыцыйнымі назіральнікамі, місія ня можа.

Антоніё Мілашоскі паведаміў, што місія БДІПЧ будзе ў Беларусі яшчэ 10 дзён і спадзяецца абмеркаваць свае назіраньні і праект заключэньня з уладамі.

«Гэтыя выбары не былі першымі, ня стануць і апошнімі ў Беларусі. Таму мы спадзяемся, і гэта нашая мэта, што нашае назіраньне і рэкамэндацыі будуць карыснымі для ўладаў краіны дзеля паляпшэньня і ўдасканаленьня Выбарчага кодэксу».

Матэа Мэкачы таксама выказаў спадзеў, што гэтае назіраньне паспрыяе вяртаньню ў Беларусь офісу АБСЭ, які выдалілі з краіны ў 2010 годзе. Антоніё Мілашоскі нагадаў, што ў ягонай роднай краіне, Македоніі, намесьнік кіраўніка місіі АБСЭ — дыплямат зь Беларусі.

Мілашоскі прызнаў, што выбарчая кампанія была малапрыкметнай, асьвятленьне выбараў у СМІ было аднародным і ня мела патрэбнага асьвятленьня, кандыдатам якія агітавалі за байкот беспадстаўна адмовілі ў доступе да СМІ.


13.22 Старшыня камісіі назіральнікам: «У вас не было гэтулькі выбарцаў, а ў нас было»

13.16 Садоўскі: Улада навучылася праводзіць выбары без грамадзянаў

13.10 Паліну Шарэнду-Панасюк будуць судзіць 28 верасьня

13.06 78% назіральнікаў не маглі сачыць за падлікам галасоў


12.48 Каля 20 маладых людзей дастаўлены ў РУУС Цэнтральнага раёну Менска. Усе яны прымалі ўдзел у назіраньні на выбарчых участках у межах праекта «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка». Пра гэта «Свабодзе» расказалі сябры некаторых з затрыманых. Алесь Герасіменка і Алесь Заяц напісалі смс-паведамленьне. Цяпер сувязь з імі адсутнічае. Адна з затрыманых  Марыя Сляпцова паведаміла праваабаронцам, што назіральнікаў затрымалі ля гатэля “Хостэл Джаз” па вуліцы Шчадрына ў Менску, піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».


12.27 Палітычны ляндшафт пасьля выбараў

12.16 Былы пасол: Лукашэнка можа атрымаць сьмяротнае пакараньне

12.06 Нарвэскі назіральнік: «Беларусь — сучасная краіна»


12.05 У Горадні на розных выбарчых участках камісіі дапісвалі ў выніковы пратакол ад 100 да 500 да рэальнай колькасьці тых, хто прыйшоў і прагаласаваў, — паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна». Гэта зафіксавалі незалежныя назіральнікі на ўчастках № 31 і 32 Гарадзенскай-Паўночнай акругі, участках №№ 5, 10 і 19 Гарадзенскай-Цэнтральнай акругі, участку № 30 Гарадзенскай-Занёманскай акругі.

«У рэальнасьці ж на некаторых участках прыход выбарцаў па падліках назіральнікаў складаў 45–47 адсоткаў», — дадаюць праваабаронцы.


11.56 Двойчы два = сем... восем...

11.56 Навошта беларускай уладзе парлямэнцкія выбары?

«З гэтых выбараў пачынаецца вельмі добры працэс»


11.40 Сяргей Калякін, кіраўнік кампаніі «Справядлівыя выбары»: «Яўкі не было. Яўку проста зрабілі, зрабілі брутальны спосабам».

«Людзі не вераць у гэтую выбарчую сыстэму — яна сябе цалкам дыскрэдытавала. Таму людзі на выбары не ходзяць», — патлумачыў Калякін.

«Гэтыя выбары не адпавядаюць ніякім стандартам (...) Іх нельга назваць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі, ні адкрытымі», — заявіў ён.

«На ўсіх этапах кампаніі актыўна працавалі спэцслужбы... Амаль усе незалежныя кандыдаты сутыкнуліся з праблемай, калі да іх або да іх сваякам прыходзілі і настойліва казалі: нікуды не лезь, ці будуць праблемы », - заявіў Калякін журналістам.


11.22 Пасьлявыбарчыя ростані


10.00 Пачалася прэсавая канфэрэнцыя старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай

У Палаце прадстаўнікоў ня будзе апазыцыі

Гэта вынікае з паведамленьня старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, якая правяла сёньня раніцай прэс-канфэрэнцыю. Ярмошына пацьвердзіла, што абрана 109 са 110 дэпутатаў.

Што тычыцца партыйнай прыналежнасьці новаабраных дэпутатаў, дык, паводле інфармацыі Мікалая Лазавіка, у новым складзе парлямэнту будуць 5 партыйных дэпутатаў. Яны падстаўляюць Камуністычную партыю Беларусі, Аграрную партыю, а таксама Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасьці.

Паводле тых жа дадзеных Мікалая Лазавіка, у новым складзе парлямэнту будзе працаваць 21 дзейны дэпутат, у ім будзе 29 жанчынаў.

Лідзія Ярмошына сказала, што падчас галасаваньня на адрас Цэнтральнай выбарчай камісіі прыйшло 110 скаргаў, 11 зь якіх не зьвязаныя з галасаваньнем. «Сёньня ўначы па электроннай пошце паступіла яшчэ 20 скаргаў, але гэта яшчэ не мяжа. Гэты тыдзень для ЦВК будзе апэляцыйным: мы будзем разглядаць гэтыя скаргі», — дадала Лідзія Ярмошына.



Уладзімер ЧураўУладзімер Чураў
x
Уладзімер Чураў
Уладзімер Чураў
9.30 Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Чураў падзяліўся сваімі ўражаньнямі аб правядзеньні выбараў у Палату прадстаўнікоў Беларусі. Ён, у прыватнасьці, адзначыў: найбольш, што яму кінулася ў вочы, дык гэта адрозьненьне выбарчай атмасфэры ў Менску і рэгіёнах.

Напрыклад, калі ў сталіцы было шмат назіральнікаў, то на Берасьцейшчыне, дзе Чураў знаходзіўся асабіста, ён сам пераканаўся, што на ўчастках было ня болей за адзін-два назіральнікі. У рэдкім выпадку, з улікам таго, што на адзін з участкаў у Баранавічах завіталі два прадстаўнікі ад АБСЭ, ён убачыў чатырох назіральнікаў адразу.

Што тычыцца агульных уражаньняў ад парлямэнцкіх выбараў у Беларусі, то спадар Чураў падкрэсьліў спакойную атмасфэру, у якой яны праходзілі, і дадаў, што за выбарамі, з улікам прадстаўнікоў Грамадзкай палаты пры ЦВК Расеі, назірала каля 80 чалавек. Канчатковыя высновы будуць зробленыя пазьней, пасьля абагульненьня інфармацыі, што паступае дагэтуль.


9.30 Партыя БХД: яўка на выбараў — 44,7%

Ствараная Партыя БХД ў сваёй выніковай справаздачы па выбарах у Палату прадстаўнікоў, піша, што яўка склала 44,7%. У Менску — 39,4%.

«Такім чынам, у цэлым „выбары“ па краіне не адбыліся. Да таго ж факт, што амаль 18% выбаршчыкаў, па дадзеных незалежных назіральнікаў, былі загнаныя на ўчасткі прымусова падчас датэрміновага галасаваньня, і самі б у выбарах, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічалі», — адзначае БХД.


Выбары прайшлі

Тэгі: выбары

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Ананім
24.09.2012 10:35
«Такім чынам, у цэлым „выбары“ па краіне не адбыліся. Да таго ж факт, што амаль 18% выбаршчыкаў, па дадзеных незалежных назіральнікаў, былі загнаныя на ўчасткі прымусова падчас датэрміновага галасаваньня, і самі б у выбарах, хутчэй за ўсё, не ўдзельнічалі»,
----------------
Интересно, а как прокомментирует БХД, нарушения нарушения избирательного законодательства, наблюдателями от самой БХД, в день выборов.

Імя:: Ананім
24.09.2012 10:50
"Ствараная Партыя БХД ў сваёй выніковай справаздачы па выбарах у Палату прадстаўнікоў, піша, што яўка склала 44,7%. У Менску — 39,4%."
_______________________________
Цікава было б пабачыць раскладку гэтых 39,4% у Менску. З майго дома (60 кватэр) хадзілі на выбары толькі з адной квтэры. Гэта ў Коласаўскай акрузе.

Імя:: Народны анекдот
24.09.2012 14:03
После 15 лет службы священником в приходе отец Иван был организован прощальный вечер. На вечер для произнесения короткой торжественной речи был приглашен один известный политик депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси. Политик опаздывал, и священник решил сказать несколько слов своей пастве, чтобы занять время. "Первое впечатление об общине я получил от первой исповеди, которую я здесь услышал, и я подумал, что меня послали в ужасное место. Первый человек, который исповедался, рассказал мне, что он украл телевизор и деньги у родителей, совершил кражу на работе, имел увлекательные интимные отношения с женой своего босса, и иногда занимался продажей наркотиков. И, в довершение всего, он признался, что заразил венерической болезнью свою сестру. Я был ошарашен и потрясен. Но с течением времени я познакомился с остальными прихожанами и увидел, что не все такие - я увидел людей хороших и ответственных. Вот так и прошли 15 лет моей карьеры священника." И тут появился политик, который должен был произнести долгожданную речь. Извинившись за опоздание, он начал: "Я никогда не забуду тот день, когда наш священник появился здесь впервые. Мне посчастливилось первым исповедаться у него..."

Імя:: БР
24.09.2012 14:44
Как я вижу, наблюдатели от ОБСЕ не высказали ни одного замечания о каких-то нарушениях, которые могли бы оказать влияние на результат. Вообщем-то я так и ожидал. Можно подвести итого - предвыборная кампания прошла вполне спокойно, белоруссы выбрали себе парламент, явка была неплохая, так что ближайшие 4 года мы будем с избранным парламентом. Оппозиция, как всегда проиграла, но это уж судьба такая)))
Адказаць

Імя:: РБ Горад:: Менск
24.09.2012 19:40
Гэта не ў апазіцыі такі лёс, а ў камэнтатара "БР" служба такая - пісаць лабуду.
На лісьце выбаршчыкаў, дзе маё прозьвішча, у 19.55. стаяла пяць подпісаў.
Адказаць

Імя:: Ананім
24.09.2012 21:04
Простите, какие могут быть выборы и оценки выборов, если на них никто не пришел? :))))кроме тех 15% что загнали силком на предваритедьном:))))
Відэа