Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нямеччына: для Беларусі гэта трагедыя


Будынак, у якім месьціцца нямецкі ўрад

Будынак, у якім месьціцца нямецкі ўрад

Парлямэнцкія выбары ў Беларусі прайшлі ў абставінах, якія не спрыяюць правядзеньню свабодных выбараў, гаворыцца ў заяве ўраду Нямеччыны.

Бэрлін заклікаў Аляксандра Лукашэнку вызваліць палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі ў краіне.

«Палітвязьні працягваюць знаходзіцца ў турме, апазыцыянэрам перашкаджалі балятавацца,» — агенцтва Белапан цытуе афіцыйнага прадстаўніка ўраду Нямеччыны Штэфэна Зайбэрта. Паводле яго, у шмат якіх месцах зафіксаваныя спробы перашкаджаць назіраньню за выбарамі і перадачы інфармацыі. У якасьці прыкладу Зайбэрт прывёў адмову ў выдачы беларускай візы дэпутату Бундэстагу Марылюізе Бэк і карэспандэнту тэлеканала ZDF Ганьне Гелінэк.

Зайбэрт адзначыў, што ва ўмовах бесьперапыннага запалохваньня вялікая частка апазыцыі адмовілася ад удзелу ў выбарах. На яго думку, Аляксандар Лукашэнка працягне курс на рэпрэсіі замест прапанаванага партнэрства з Эўропай. «Для краіны, для грамадзян у Беларусі гэта трагедыя,» — дадаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG