Падчас саміту кіраўнікоў СНД у Менску здарыўся незапланаваны момант, калі перад сустрэчай правяраліся мікрафоны і Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ўсё у парадку, тут, маўляў, за сьценкай кіраванне апаратурай. На гэта Ўладзімер Пуцін сказаў: «У засьценках кіруецца ўсё ў Аляксандра Рыгоравіча».