Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква: 5 тысячаў прайшлі шэсьцем за вызваленьне палітвязьняў (відэа)


Шэсьце ў Маскве за вызваленьне палітвязьняў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:11 0:00
Наўпроставы лінк

Шэсьце ў Маскве за вызваленьне палітвязьняў (ВІДЭА)

У сталіцы Расеі Маскве адбылося шэсьце апазыцыі «Марш за свабоду» — у падтрымку абвінавачаных па «балотнай справе» і іншых палітвязьняў. Акцыя прайшла без здарэньняў.

Па розных дадзеных, у акцыі бралі ўдзел каля 5000 чалавек.

Арганізатарамі акцыі выступілі «Камітэт пратэстных дзеяньняў» і «Камітэт 6 траўня».

У руках удзельнікі маршу трымалі фатаграфіі Міхаіла Хадаркоўскага, асуджаных удзельніц панк-гурта Pussy Riot, арыштаваных чальцоў экіпажу «Арктыка Санрайз», былога мэра Яраслаўля Яўгена Урлашова, прыхільнікі якога ўтварылі асобную калёну, а таксама фігурантаў крымінальнай справы аб беспарадках на Балотнай плошчы. Сярод сьцягоў былі і бел-чырвона-белыя.

У шэсьці брылі ўдзел Аляксей Навальны і Пётар Афіцэраў, якія атрымалі ўмоўныя тэрміны па справе «Кіраўлес». Сёньня расейская апазыцыя накіравала ў Дзярждуму праект амністыі для палітвязьняў.

Як паведаміў «Інтэрфаксу» адзін зь лідэраў руху Барыс Нямцоў, дакумэнт прадугледжвае вызваленьне асобаў, якія адбываюць пакараньне, на думку апазыцыі, за свае палітычныя погляды. Сярод іх зьняволеныя 6 траўня, асуджаныя ўдзельніцы Pussy Riot і іншыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG