Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНБ сачыла за тэлефанаваньнямі гішпанцаў


Агенцтва нацыянальнай бясьпекі (АНБ) ЗША ў пэрыяд з 10 сьнежня мінулага году па 8 студзеня сёлета адсачыла больш за 60 мільёнаў тэлефонных званкоў грамадзян Гішпаніі.

Пра гэта сёньня напісала гішпанская газэта El Mundo, спасылаючыся на матэрыялы, прадстаўленыя былым кантрактнікам амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвардам Сноўдэнам. Выданьне адзначае, што АНБ толькі зьбірала інфармацыю аб нумарах і месцазнаходжаньні абанэнтаў і асоб, якім тэлефанавалі, але не вяло маніторынгу зьместу тэлефонных размоў.

Раней зьявіліся паведамленьні аб тым, што амэрыканскія разьведслужбы перахоплівалі званкі мільёнаў грамадзян Францыі і праслухоўвалі тэлефон канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель. Газэта Wall Street Journal напісала ў нядзелю, што АНБ спыніла шпіёніць за Мэркель пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Барак Абама даведаўся пра існаваньне праграм электроннага сачэньня. Адзначаецца, што супрацоўнікі АНБ праслухоўвалі тэлефонныя перамовы 35 сусьветных лідэраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG