Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭЗЫДЭНЦКІЯ ВЫБАРЫ — 2020 У БЕЛАРУСІ. ШТО ВАЖНА ВЕДАЦЬ

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначылі на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржаваю 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары, апроч першых (1994), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • 14 ліпеня Цэнтарвыбаркам зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу, якія таксама здалі подпісы.
  • Выбарчая кампанія ператварылася ў хроніку рэпрэсіяў. Праваабаронцы налічылі больш за 700 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы.
  • Арыштаваныя ў межах Крымінальнага кодэксу патэнцыйны кандыдат Віктар Бабарыка, два кіраўнікі ініцыятыўных групаў — Эдуард Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. Больш за 30 чалавек праходзяць у крымінальных справах і больш за 100 — у адміністрацыйных.
чытаць больш
XS
SM
MD
LG