Палітвязьню Мікалаю Дзядку, якога прызналі падазраваным ў парушэньні рэжыму ўтрыманьня ў магілёўскай турме, прызначылі судова-псыхалягічную экспэртызу.
Алесю Меху ў Кобрынскім РАУС далі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі па гэтай справе, якія прыйшлі са Сьвіслачы. 26 кастрычніка там адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
У судзе Першамайскага раёну Менску 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэньне парадку правядзеньня вулічных акцый падчас шэсьця ў Менску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай разгледзець пытаньне аб парушэньні правоў асуджаных пры прадстаўленьні ім працоўнага адпачынку і зрабіць захады дзеля скасаваньня адпаведнай прававой калізіі.
Актывісткі аўганскага руху за правы жанчын віталі прысуд, адзначыўшы, што ён адпавядае закону, прынятага ў 2009 годзе і які ішоў насуперак з законамі шарыяту.
Цэнтральны суд Менску асудзіў на 2 гады і 8 месяцаў менчука Л., які ў траўні каля аднаго з закрытых клюбаў Менска моцна ўдарыў наведніка Міхаіла Пішчэўскага
У Магілёве 10 кастрычніка праваабаронцы з цэнтру «Вясна» зладзілі да міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня дыскусію.
У судзе Барысаўскага раёну прайшлі суды над беларускімі і ўкраінскімі заўзятарамі, затрыманымі перад матчам нацыянальных зборных Беларусі і Ўкраіны на «Барысаў Арэне» і па яго заканчэньні.
Колькі ў Беларусі пакарана сьмерцю за часы праўленьня Аляксандра Лукашэнкі?
У амбасадзе Ўкраіны ў Менску Свабодзе паведамілі, што затрыманых у Барысаве пасьля матчу «Беларусь—Украіна» украінскіх фанатаў нашмат меней, чым сто.
Суд гораду Баранавічы не знайшоў паклёпу ў словах намесьніка начальніка Баранавіцкага ГАУС Эдуарда Вільчкоўскага на адрас мясцовага лідэра прадпрымальніцкага руху Міколы Чарнавуса.
Расейская і беларуская крымінальныя справы супраць былога кіраўніка «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра аб’яднаныя ў адну, перадае ІТАР-ТАСС.