Штраф, які мусіць выплаціць «Кніжны клюб «Клюб аматараў кнігі», складае больш за 793 мільёны рублёў.
Былому намесьніку начальніка міліцыі Гомельскай вобласьці Вячаславу Іваненку пагражае да дзесяці гадоў зьняволеньня.
У Ерэване ў шпіталі памёр шасьцімесячны хлопчык Сярожа Авецісян, паранены расейскім салдатам.
У Вярхоўным судзе прызначаны працэс паводле пазову газэты «Народная волі» да Міністэрсва інфармацыі. Пачатак працэсу 23 студзеня а 10-й, судзьдзя Алена Кастрама.
Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Андрэй Цалуйка адхіліў пазоў грамадзкага актывіста Кастуся Жукоўскага да таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Цэнтар Лізінг» і гарадзкога выканаўчага камітэту наконт прымусовага выкананьня імі сваіх абавязаньняў — даць жытло гараджанам, чые прыватныя дамы трапілі пад знос.
У Цэнтральным судзе Менску на працэсе па справе аб зьбіцьці менчука Міхаіла Пішчэўскага адбыліся дэбаты бакоў.
У Берасьці працягваецца суд над фэрмэрам Аляксандрам Бяльчуком. Яму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня.
Адвакат і незалежныя юрысты настойваюць на незаконнасьці рашэньня аб выдварэньні зь Беларусі праваабаронцы Алены Танкачовай.
У Магілёве судзяць былога намесьніка начальніка крымінальнай міліцыі ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму Вячаслава Іваненку. Яму інкрымінуецца хабарніцтва ды махлярства.
Спачуваньне – найважнейшы сацыяльны орган чалавека, ніяк ня менш важны, чым нырка ці вока, ці нага.
Пра гэта ён паведаміў на сваім сайце ў аўторак.
Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» не працягнулі дамову арэнды памяшканьня па адрасе праспэкт Незалежнасьці, 58/6, якое належыць камэрцыйнаму банку. Дырэктарка ЦЭХу не выключае, што «быў званочак зьверху».
10 сутак віцебскі актывіст КХП БНФ адбыў у ізалятары часовага ўтрыманьня паводле пастановы Першамайскага райсуду. І ўсе 10 сутак Сяргей Каваленка трымаў галадоўку.
У 2014 годзе ўлада спрабавала даказаць, што яна актывізуе барацьбу з карупцыяй. Ці Аляксандар Лукашэнка сапраўды адчувае пагрозу з боку карупцыі для дзяржаўных структураў?
Былы першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў стаў старшынём Суду Эўраразійскага эканамічнага саюзу (ЭАЭС).
Каля будынка Замаскварэцкага суда Масквы, дзе сёньня чакаецца абвяшчэньне прысуду братам Аляксею і Алегу Навальным па справе аб крадзяжы ў кампаніі «Іў Рашэ», узмоцненыя захады бясьпекі.
Сябра КХП БНФ затрымалі ў Віцебску 24 сьнежня. У той дзень на даху жылога шматпавярховіка быў вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг.
Ленінскі раённы суд Магілёва асудзіў на 14 год зьняволеньня за хабарніцтва былога намесьніка старшыні Шклоўскага райвыканкаму Дзьмітрыя Мінянкова. Таксама ў былога чыноўніка паводле суду канфіскавана маёмасьць.
Супрацоўнікі віцебскага ізалятару часовага утрыманьня адмовіліся перадаць затрыманаму актывісту Сяргею Каваленку рэчы асабістай гігіены і дадатковае адзеньне.
Суд Ленінскага раёна Берасьця пакараў за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі незалежнага журналіста Алеся Ляўчука.
Радыё Свабода паразмаўляла з асобамі Плошчы-2010: пра тое, што зь імі адбылося за гэтыя гады
Бабруйскі суд пачаў разгляд адміністрацыйнай справы супраць чацьвярых сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
У Чыгуначным райсудзе Віцебску завяршыўся апошні судовы працэс над удзельнікамі фатасэсіі «з клеткамі і птушкамі».
Прадстаўнік дзяржаўнага абвінавачаньня папрасіла пакараць экс-дырэктара «Барысаўдрэва» Ўладзімера Мальцава 6 гадамі зьняволеньня і на 5 год пазбавіць яго права займаць кіроўныя пасады.
Зьміцер Палойка асуджаны на 10 сутак. 11 сьнежня яго затрымалі на баранавіцкім вакзале, калі ён вяртаўся з Украіны.
У гарадзкой міліцыі толькі паведамілі, што ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня (ІЧУ), іншай інфармацыі не давалі.
Разгляд справаў арыштаваных у Італіі беларускіх футбольных заўзятараў адбудзецца 15 чэрвеня 2015 г
Пасьля таго, як некалькі віцебскіх журналістаў і актывістаў былі аштрафаваныя за фатасэсію на фоне гарадзкога графіці — малюнка, дзе з клетак вырываюцца на волю птушкі, віцебскі праваабаронца Павал Левінаў вырашыў спраўдзіць фармулёўкі судовых рашэньняў.
Аляксандар Алесін, вызвалены з СІЗА КДБ, заявіў Радыё Свабода, што лічыць сябе ні ў чым невінаватым, перакананы, што яго падставілі людзі, зь якімі ён супрацоўнічаў.
Былому гендырэктару «Барысаўдрэва» Уладзімеру Мальцаву зьмянілі абвінавачаньне. Новы тэкст 8 сьнежня зачытала прадстаўніца пракуратуры.
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Пруднікаў з Горадні пакараны Сьвіслацкім раённым судом штрафам у памеры 10 базавых велічынь — паўтара мільёна рублёў.
Крычаўскі раённы суд задаволіў пазоў начальніцы ідэалягічнага аддзелу Крычаўскага райвыканкаму Марыны Максімавай да незалежнай газэты «Вольны горад».
Суд у Тэгеране прад’явіў афіцыйныя абвінавачваньні карэспандэнту газэты Washington Post Джэйсану Рэзаіану, які быў затрыманы ў Іране летам.
У Баку рашэньнем суда Сабаільскага раёну на два месяцы арыштаваная журналістка азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадіджа Ісмайлава.
Грамадзкі актывіст Віталь Гуляк аштрафаваны на 3 мільёны рублёў. Яго зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, што адбылася 26 кастрычніка, падчас якой актывісты з розных гарадоў Беларусі ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года.
У Бялградзе сэрбскі нацыянал-радыкальны палітык Ваіслаў Шэшаль заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters, што не зьбіраецца вяртацца ў Гаагу.
Начальніца ідэалягічнага аддзелу Крычаўскага райвыканкаму Марына Максімава, якая судзіцца зь незалежнай газэтай «Вольны горад», адмовілася ад часткі прэтэнзіяў да выданьня.
Андрэя Мялешку зьвінавацілі ў працы на замежныя СМІ без акрэдытацыі МЗС Беларусі. Гэта ўжо трэці прысуд па тым самым артыкуле, які вынесьлі журналісту сёлета.
У горадзе Сэнт-Люіс (штат Місуры) у сераду дэманстранты спрабавалі штурмаваць будынак мэрыі. Група пратэстоўцаў зладзіла перад будынкам інсцэніраваны судовы працэс над афіцэрам паліцыі Дарэнам Уілсанам, які 9 жніўня застрэліў 18-гадовага чарнаскурага юнака ў прыгарадзе Сэнт-Люіса — Фэргасане.
У судзе Полацку пачаўся адміністрацыйны працэс над былым палітвязьнем, актывістам Андрэем Гайдуковым, які 24 лістапада быў затрыманы міліцыяй за раздачу ўлётак з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў.
Судзьдзя Алена Пятрова спаслалася на сваю занятасьць. Паседжаньне адбудзецца 25 лістапада пасьля 11 гадзіны ў будынку Ленінскага раённага суду Горадні.
У Полацку 24 лістапада за раздачу ўлётак пра беларускіх палітвязьняў затрыманы актывіст Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Андрэй Гайдукоў. Яго абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага пікету.
Актывісткі аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» падалі скаргу ў пракуратуру на паводзіны міліцыянтаў, якія падчас канцэрту «Акіяна Эльзы» забаранілі ім праносіць украінскія сьцягі і стужкі на «Менск-Арэну».
Журналіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыяваным масавым мерапрыемстве. Выязное паседжаньне суду адбудзецца а 14 гадзіне ў Ленінскім РАУС Горадні.
Супрацоўнікі міліцыі працягваюць пошукі ўдзельнікаў ушанаваньня памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якое адбылося ў Сьвіслачы 26 кастрычніка.
Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, які адбывае пакараньне за злоснае хуліганства ў бабруйскай калёніі, на 2 месяцы зьмясьці ў карцэр. Пра гэта паведаміў бацька вязьня Валер Бандарэнка са спасылкай на апошні ліст ад Андрэя Бандарэнкі.
Палітвязьню Мікалаю Дзядку, якога прызналі падазраваным ў парушэньні рэжыму ўтрыманьня ў магілёўскай турме, прызначылі судова-псыхалягічную экспэртызу.
Алесю Меху ў Кобрынскім РАУС далі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі па гэтай справе, якія прыйшлі са Сьвіслачы. 26 кастрычніка там адбылося традыцыйнае ўшанаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
У судзе Першамайскага раёну Менску 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэньне парадку правядзеньня вулічных акцый падчас шэсьця ў Менску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.
Кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі зьвярнуўся ў Канстытуцыйны суд з просьбай разгледзець пытаньне аб парушэньні правоў асуджаных пры прадстаўленьні ім працоўнага адпачынку і зрабіць захады дзеля скасаваньня адпаведнай прававой калізіі.
Загрузіць яшчэ