PortMone даў канцэрт у вайсковай часьці А4368 у пасёлку Бура пад Севастопалем.
Барак Абама на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком заявіў, што пасланьне на адрас Расеі застаецца ранейшым: калі Масква ня зьменіць курсу, ёй давядзецца заплаціць за гэта.
12 сакавіка ў Менску ўручылі літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Ляўрэаты — Кацярына Оаро (проза), Уладзь Лянкевіч (паэзія), Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзьведзеў (пераклад).
13–16 сакавіка ў нямецкім Ляйпцыгу праходзіць адна з самых вялікіх і важных для Эўропы кніжных выставаў. Ужо другі год запар на выставе дзейнічае беларускі стэнд.
У Менску адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму маладой рэжысэркі Алены Верашчагінай «Наш выбітны ліхадзей». Стужка прысьвечаная авантурысту, кантрабандысту, шпіёну і пісьменьніку Сяргею Пясецкаму. Ці мог падумаць ляхавіцкі хлапец, што пасьля шматлікіх прыгодаў скончыць жыцьцё ў далёкім Лёндане?
Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі на сваім сайце разьмясьціла сьпіс дзеячаў культуры, якія ў рэжыме он-лайн выказваюцца ў падтрымку палітыкі прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна адносна Украіны. Як складаюцца такія сьпісы ва ўмовах жорсткай вэртыкалі ўлады?
Госьць Café Europa – Мікалай Халезін, журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага тэатру. Падчас хвалі рэпрэсіяў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў на пачатку 2011 году разам з жонкай Натальляй Калядой выехаў за мяжу і атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.
12 сакавіка ў Менску ўручаць літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Глядзіце жывую відэатрансьляцыю на сайце Радыё Свабода. Пачатак трансьляцыі — а 19-й гадзіне.
Расейская акторка Лія Ахеджакава кажа, што баіцца абмяркоўваць украінскі крызіс зь сябрамі, каб не пасварыцца і не «застацца ворагамі на ўсё жыцьцё». Ахеджакава сярод іншых 120 расейскіх кінематаграфістаў паставіла подпіс пад зваротам, які асуджае інтэрвэнцыю расейскіх войскаў ва Ўкраіну.
Увечары 11 сакавіка на афіцыйным сайце міністэрства культуры зьявілася пэтыцыя: «Дзеячы культуры Расеі — у падтрымку пазыцыі Прэзыдэнта ва Ўкраіне і Крыме»
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Чарговая прэсавая канфэрэнцыя ў Растове ўкраінскага палітыка, пра якога і расейскае кіраўніцтва выказваецца даволі грэбліва, выклікае пытаньне – навошта?
Тэзіс пра «братэрства» з Расеяй выглядае тым больш сумнеўным, чым больш павялічваецца верагоднасьць паўнамаштабнай вайны.
8 сакавіка ў Менску ў лякарні памерла Зінаіда Мажэйка. Знаная дасьледніца традыцыйнай музычнай культуры, аўтарка кніг і кінафільмаў пра песенныя скарбы Беларусі, доктар навук адышла ў вечнасьць на 81-м годзе жыцьця пасьля працяглай хваробы.
Дзеячы культуры Расейскай Фэдэрацыі працягваюць выказвацца адносна расейскай інтэрвэнцыі ў Крыме. І калі многія рокеры надзвычай нэгатыўна ставяцца да сілавых мэтадаў «абароны расейскамоўных», то некаторыя поп-выканаўцы падзяляюць імпэт прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў справе «зьбіраньня спрадвечных земляў». Як да крымскай кампаніі ставяцца беларускія артысты?
Чатыры гады таму да Дня незалежнасьці Украіны быў падрыхтаваны незвычайны праект.
Чаму Ўкраіна не дае ваеннага адказу на ўварваньне на сваю тэрыторыю? Наколькі адэкватная сытуацыі рэакцыя Захаду? Чаму Лукашэнка не падтрымаў Пуціна?
Юлія Чарняўская піша пра новую літаратурную пляцоўку ў Менску.
Як сапраўдны міратворац выглядае Ўладзімір Уладзіміравіч, аж самому спадабалася: бяз пораху, без крыві, толькі сілай слова, сілай погляду, мовай цела!
Латыская актрыса Гуна Зарыня адмовілася выконваць галоўную ролю ў спэктаклі «Мэдэя» ў маскоўскім «Гогаль-цэнтры» на знак пратэсту «супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны», — паведамляе Lenta.ru.
Сяргей Жадан, адзін найбольш вядомых сучасных украінскіх пісьменьнікаў, адказаў на пытаньні ў нашай рубрыцы Café Europa.
9 сакавіка ў Бабруйску выступіла Кася Камоцкая. Бабруйчане падпявалі, задавалі пытаньні і выйгравалі кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды»
Акцыя ў гонар 200-х угодкаў з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі сабрала тут каля паўтара дзясятка чалавек. І ніводнага міліцыянта.
Беларуская рок-князёўна і ўдзельніца праекту «Барды Свабоды» прасьпявае свае гіты і прэзэнтуе фільм пра Рыгора Барадуліна. Канцэрт ладзіцца ў межах рэклямнай кампаніі Радыё Свабода з удзелам Арт Сядзібы
9 сакавіка спаўняецца 200 гадоў з нараджэньня Тараса Шаўчэнкі, украінскага паэта, пісьменьніка, мастака і галоўнай фігуры ўкраінскага нацыянальнага адраджэньня.
Сямёрка Свабоды – найлепшыя публікацыі мінулага тыдня, якія абавязкова трэба перачытаць, пераглядзець і пераслухаць на ўікэнд.
Шэраг расейскіх кінэматаграфістаў выступілі супраць агрэсіі ў Крыме.
Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапіс успамінаў колішняга старшыні Нацыянага банку Беларусі Станіслава Багданкевіча.
Пры найменшай сымпатыі да ўкраінскай незалежнасьці, ты рызыкуеш адразу атрымаць вырок: западэнец, бандэравец, фашыст. Тры кулі адна за адной. Стандартны набор. Разгавор акончан!
Адзін з найбольш вядомых сучасных пісьменьнікаў Украіны, Сяргей Жадан, адказаў на пытаньні для нашай рубрыкі Café Europa.
Пасьля вызваленьня ад немцаў у 1944-м на паўвостраве армія НКВД з 32 тысяч байцоў за два з паловай дні дэпартавала адсюль 183 тысячы татараў.
На просьбу Свабоды беларускі літаратар і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі пракамэнтаваў зварот расейскіх літаратараў да прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна з падтрымкай ягонай агрэсіі ва Ўкраіне.
Расейскія пісьменьнікі выступілі з «ура-патрыятычным» зваротам да Пуціна і Думы.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Вядомыя расейскія музыкі заклікалі расейцаў і ўкраінцаў не паддавацца на правакацыі палітыкаў і не дапусьціць вайны паміж народамі.
Папулярная італьянская газэта Corriere Della Sera апублікавала ў сераду інтэрвію з Папам Рымскім Францішкам пра актуальныя праблемы ў жыцьці Касьцёла.
Камуністы Пскоўскай вобласьці заклікаюць адмяніць канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Пскове і аб'явіць байкот групе, цытуе паведамленьне пра гэта на сайце КПРФ Інтэрфакс.
Аляксей Знаткевіч піша пра фільм дацкага рэжысэра Ларса фон Трыера «Німфаманка», прэм’ера другой часткі якога адбудзецца ў Менску 6 сакавіка.
Гэта ён так хацеў, каб яго пахавалі на малой радзіме, на старых вушацкіх могілках, дзе ўжо больш за 40 год спачывае паэтава маці, Акуліна Андрэеўна Барадуліна.
У тэатры Young Vic у Лёндане адбылося ўрачыстае закрыцьцё арганізаванага Беларускім Свабодным тэатрам міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі. Падчас цырымоніі, якая адбылася ўвечары 3 сакавіка, брытанскія акторы чыталі творы пераможцаў, пасьля чаго прайшла цырымонія ўзнагароджаньня.
Галоўны лекар дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская цэнтральная гарадзкая паліклініка» Вячаслаў Яшчанка даручыў кіраўнікам падпарадкаваных паліклінік і філіялаў набыць білеты на канцэрт Эдзіты П’ехі «А жыцьцё працягваецца», які мае адбыцца 5 сакавіка ў гарадзкім цэнтры культуры.
Некалькі тысяч беларусаў прыйшлі разьвітацца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Толькі частка зь іх трапіла ў Чырвоны касьцёл, дзе адбылася жалобная служба паводле грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага абрадаў.
Некаторыя расейскія дзеячы культуры, мастацтва, шоў-бізнэсу асудзілі расейскую агрэсію супраць Украіны. Тым часам беларускія творцы галоўным чынам адмоўчваюцца альбо захоўваюць нэўтралітэт.
Народнага паэта Рыгора Барадуліна хаваюць пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Народнага паэта Рыгора Барадуліна пахавалі пад бел-чырвона-белым сьцягам.
Плянаваная на сёньня цырымонія перанесеная ў сувязі з пахаваньнем народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Загрузіць яшчэ