Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі футболу Ёзаф Блатэр на экстранай прэс-канфэрэнцыі ў Цюрыху зрабіў заяву пра хуткую адстаўку.
Выдатны беларускі вэлясыпэдыст Васіль Кірыенка — пра Эўрапейскія гульні, беларускую ідэнтычнасьць і родную Рэчыцу.
Людас Румбуціс камэнтуе Свабодзе карупцыйны скандал у ФІФА.
На Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся першыя таргі ў новым рэжыме. Гандлёвая сэсія ад сёньня скарачаецца да паўтары гадзіны, публікацыя афіцыйных курсаў пераносіцца з ранейшых 11:00 раніцы на 13:00.
У сваім мацнейшым складзе на кантынэнтальныя спаборніцтвы выпраўляецца каманда весьляроў. У іх ліку браты-канаісты Аляксандар і Андрэй Багдановічы.
Дэлегаты кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) абіраюць прэзыдэнта. Гэта адбываецца на тле скандалу.
Міжнародная фэдэрацыя футболу, якая аб’ядноўвае больш за дзьве сотні нацыянальных падразьдзяленьняў, ня можа акрыяць ад беспрэцэдэнтнага па сваім маштабе карупцыйнага скандалу.
У зьвязку з карупцыйным скандалам у ФІФА і арыштам шэрагу высокапастаўленых асобаў, на пытаньні Свабоды адказаў адзін з аўтарытэтных беларускіх футбольных спэцыялістаў, старшыня праўленьня клюбу БАТЭ Анатоль Капскі.
Папулярны гурт Rahis анансаваў выхад паўнафарматнага альбому пад назвай «Паміж сонцам і хмарамі».
Да завяршэньня чарговага сэзону рыхтуецца Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, які вось ужо 12 гадоў працуе ва ўмовах падпольля.
Армэнія першай з постсавецкіх краінаў далучылася да руху Каледжаў аб’яднанага сьвету — United World Colleges (UWC).
Транснацыянальная карпарацыя General Motors пачала вытворчасьць мадэлі Opel Mokka на магутнасьцях прадпрыемства «Юнісан» — у Абчаку пад Менскам.
Напярэдадні летняга сэзону турапэратары канстатуюць істотны спад попыту на арганізаваны адпачынак. Пасьля расейскай анэксіі Крыму аналягічныя тэндэнцыі прагназуюцца і адносна самастойных вандровак да мора.
Чаму беларусам ніяк не паддаецца вяршыня сьпеўнага конкурсу «Эўрабачаньня»? Ці вінаватыя ў тым мясцовыя стратэгі, якія не пасьпяваюць за музычнай модай?
Сёньня ў сталіцы Аўстрыі распачынаецца юбілейны, 60-ты па ліку сьпеўны конкурс «Эўрабачаньне-2015». Пад нумарам 11 выступіць беларускі дуэт.
Зборная Канады трыюмфальна завяршыла чэмпіянат сьвету па хакеі ў Чэхіі, разграміўшы ў фінале расейцаў зь лікам 6:1. Такім чынам, каманда «кляновых лістоў» стала адзінай на турніры, якая прадэманстравала стопрацэнтны вынік — 10 перамог у 10 сустрэчах — пры фантастычнай розьніцы шайбаў +51.
Год таму Беларусь на гістарычную радзіму зьмяніла 27-гадовая нараджэнка Віцебску Ніна Меграбян, бацькі пакуль застаюцца ў Беларусі. Напалову беларускай застаецца й яна.
Паўсотні краінаў, якія ўваходзяць у Эўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, на форуме ў Армэніі выказалі авансавыя чаканьні адносна пераўтварэньняў у адукацыйнай сфэры новага сябра арганізацыі.
Хакейная зборная Беларусі разгромна прайграла супэрнікам з Канады ў ¼ фіналу на чэмпіянаце сьвету ў Чэхіі.
Загрузіць яшчэ