Беларусы сьвету працягваюць спробы захаваць беларускую праграму Швэдзкага радыё. У верасьні сёлета спыняецца яе вяшчаньне. Праграма існуе амаль пяць гадоў і скіраваная найперш на аўдыторыю ў Беларусі, а не на беларускую меншасьць у Швэцыі, як часам мяркуюць. Кіраўніцтва радыё тлумачыць закрыцьцё выбарам на карысьць расейскай мовы, зразумелай усім у рэгіёне. Чаму і як трэба пратэставаць супраць закрыцьця беларускай праграмы і што можна зрабіць для захаваньня праграмы і яе аўдыё архіваў, ці ёсьць шляхі для аднаўленьня праграмы, калі яе закрыюць?