Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шыльда Вацлаву Ластоўскому вярнулася праз 15 гадоў.


Мэмарыяльная шыльда беларускаму дзеячу-нашаніўцу Вацлаву Ластоўскаму вярнулася на будынак колішняй рэдакцыі “першай беларускай газэты з рысункамі” па вуліцы Завальнай у Вільні.

Адрас гэтага будынка заўсёды падаваўся у кожным нумары “Нашай Нівы”. Тут ад 1910 г. месьцілася рэдакцыя газэты. Ластоўскі, сакратар Нашай Нівы ад 1909 г. і фактычны рэдактар ад 1912-1913 гадах, жыў і працаваў у гэтым будынку да 1920 г. (цяпер – вул. Піліма, 5)

Будынак, дзе была рэдакцыя Нашай Нівы ў Вільні


Бронзавую мэмарыяльную шыльду Таварыства беларускай культуры ў Літве (ТБК) павесіла ў 1992 годзе. Праз два гады яе скралі, як распавёў старшыня Таварыства Хведар Нюнька.

Хведар Нюнька

“Я праяжджаў аднойчы па Завальнай і заўважыў, што шыльда зьнікла. Таварыства пачало высьвятляць, што здарылася і мы даведаліся, што злачынцаў прывабіла бронза. Але ўначы, калі шыльду ўжо зьнялі, менавіта ў гэты час праяжджаў паліцэйскі патруль і спалоханныя злачынцы кінулі 50-кіляграмовую бронзавую шыльду, а самі пасьпелі ўцячы”.

Будынак са сьветлая плямай на месцы, дзе раней вісела шыльда


Аднак амаль 15 гадоў мэмарыяльную шыльду Вацлаву Ластоўскому нельга было вярнуць на ранейшае месца. Шыльда захоўвалася у паліцыі, пасьля высілкаў актывістаў яе удалося атрымаць і яна захоўвалася у ТБК.

шыльда на зямлі


У суботу сябры ТБК і беларускія студэнты Вільні сабраліся талакой, каб павесіць шыльду з улікам новых захадаў дзеля бясьпекі -- умацавалі глыбей і павесілі вышэй былога месца.

талакой сябры ТБК і беларускія студэнты Вільні вешаюць шыльду



Стараньнямі Таварыства беларускай культуры ў Літве ў Вільні было павешана

ТБК павесіла 11 шыльдаў у Вільні беларускім дзеячам, некаторыя шыльды давялося рабіць нанава, бо яны былі скрадзеныя. Скралі 150-кіляграмовую бронзавую шыльду мастаку Пятру Сяргеевічу на Антокалі і шыльду паэтцы Натальлі Арсеньневай у Базыльянскіх мурах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG