У Радзе ААН у правах чалавека, дзе праходзіць 20-ая сэсія, абмяркоўваюцца дзьве краіны – Сырыя і Беларусь.
Да спэцдакладчыка ААН у пытаньні незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў зьвярнуліся і ўлады Беларусі, і праваабаронцы.
Неадкладна і без умоваў вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі заклікае рэзалюцыя, кансультацыі па праекце якой сёньня прайшлі у ААН.
Сёньня на 20-ай сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве адбываюцца інтэрактыўныя дыялёгі па дзьвюх справаздачах: спэцдакладчыкаў ААН у пытаньнях незалежнасьці судзьдзяў і адвакатаў і па праблемах гвалту супраць жанчын.
Прадстаўнік у ААН ад Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Глен Паёт (Glenn Payot) лічыць, што ёсьць высокая верагоднасьць, што спэцдакладчык ААН па Беларусі ўсё ж будзе прызначаны.
На 20-ай сэсіі Рады ААН па правах чалавека абмяркоўваецца праблема свабоды думкі і выказваньня ў сьвеце. На сэсіі крытыкуецца перасьлед журналістаў у Беларусі.
На сэсіі Рады ААН у правах чалавека абмяркоўваецца справаздача спэцдакладчыка ў справе свабоды думкі і выказваньняў Фрэнка ля Ру.
Сёньня ў Вільні – першы вечар Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту (ЭГУ), на які зьбяруцца выпускнікі менскага і віленскага пэрыядаў.
У Вільні сёньня ўзгадваюць спадчыну братоў Луцкевічаў.
Дзень Волі традыцыйна — найважнейшае сьвята ў беларускіх суполках за межамі Беларусі.
Сёньня ў цэнтры Вільні цацкі распачалі пратэст супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
Адна з Віленскіх беларускіх грамадзкіх арганізацыяў судзіцца зь Міністэрствам юстыцыі Літвы наконт перадачы дадзеных аб рахунках беларускіх праваабаронцаў рэпрэсіўным органам Беларусі.
Што пра гэта думаюць студэнты, выкладчыкі і заснавальнікі ўнівэрсытэту?
Менск працягвае дасылаць запыты аб рахунках дысыдэнтаў за мяжой. Аднак Літва пасьля скандалу з выдачай дадзеных аб банкаўскіх рахунках Алеся Бяляцкага не сьпяшаецца перадаваць інфармацыю аб рахунках беларускіх грамадзянаў.
У сераду шмат у якіх эўрапейскіх гарадах адбыліся акцыі пратэсту супраць удзелу "Дойчэ Банку" ў фінансаваньні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У Вільні прайшло надзвычайнае закрытае паседжаньне парлямэнцкага камітэту замежных спраў, на якім высьвятлялі абставіны перадачы літоўскім бокам інфармацыі афіцыйнаму Менску пра рахункі беларускіх грамадзянаў.
На надзвычайным закрытым паседжаньні камітэту замежных спраў з удзелам прадстаўнікоў МЗС і мін'юсту вырашана стварыць адмысловую міжведамасную камісію для вывучэньня акалічнасьцяў перадачы афіцыйнаму Менску інфармацыі пра банкаўскія рахункі беларускіх грамадзянаў.
У Вільні адбываецца закрытае паседжаньне парлямэнцкага камітэту замежных спраў, на якім высьвятляюцца акалічнасьці выдачы інфармацыі афіцыйнаму Менску пра рахункі беларускіх грамадзянаў.
Да замежных акцыяў салідарнасьці з удзельнікамі "маўклівых пратэстаў" у Беларусі далучылася Літва. У Вільні сёньня прайшла чарговая акцыя. Раней актывісты прыходзілі да амбасады Рэспублікі Беларусь у Літве, але ад мінулага тыдня акцыі праводзяцца на пэроне віленскага чыгуначнага вакзалу, зь якога штовечар адыходзіць цягнік на Менск.
У Бюро эўрапейскай інфармацыі ў літоўскім Сойме эколягі, навукоўцы, грамадзкія актывісты зь Беларусі, у іх ліку і жыхары Астравеччыны, 7-8 ліпеня прадставілі сытуацыю вакол Астравецкай АЭС.
Загрузіць яшчэ