Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі, адначасова эўракамісар Штэфан Фюле абвясьціў пра пачатак праграмы дыялёгу з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і палітычнай апазыцыяй дзеля мадэрнізацыі Беларусі. Камэнтары беларускіх і заходніх палітыкаў.
Кіраўнік прадпрыемства «Мазырскі НПЗ плюс» абвінавачваецца ў незаконным выкарыстаньні працы падначаленых.
На сайце Радыё Свабода адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Львом Марголіным.
У ліку 32 кампаніяў, якія належаць набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўцам Юрыю Чыжу, Уладзімеру Пефціеву і Анатолю Тарнаўскаму і супраць якіх уведзеныя санкцыі Эўразьвязу, апынулася і фармацэўтычная фірма «ТрайплФарм».
У Калінкавічах беспрацоўныя, якіх па накіраваньні цэнтра занятасьці возяць у сельгаспрадпрыемства «Каплічы», пратэстуюць супраць аплаты іх працы гнілой бульбай.
«Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі пацьвярджае стэрэатыпнае мысьленьне эўрапарлямэнтароў, іх ацэнка сытуацыі ў краіне аднабокая і далёкая ад рэальнасьці.»
Брытанскі дэпутат-кансэрватар Чарлз Тэнак адказаў на пытаньне нашага карэспандэнта, ці мела сэнс для Эўрапарлямэнту адкладаць прыняцьце рэзалюцыі па Беларусі на два тыдні, улічваючы, што за гэты час не ўдалося дасягнуць саступак ад беларускіх уладаў.
Адна з кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу, — «КварцМелПром», дачыненьне да якой мае бізнэсовец Юрый Чыж. Якая рэакцыя працоўных і кіраўніцтва гэтай кампаніі на санкцыі?
«Расейскі сацыялістычны рух» выказвае салідарнасьць зь незалежнымі прафсаюзамі Беларусі і заклікае да акцыяў у іх падтрымку. Расейскія сацыялісты перакананыя, што «моц працоўных — у міжнародным адзінстве».
Берасьцейскі абласны суд адмяніў прысуд Маскоўскага суду Берасьця, паводле якога Віталь Казак быў пакараны штрафам за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі. Непадпарадкаваньне выявілася ў тым, што ён адмовіўся ад дактыляскапіі.
Віцэ-прэзыдэнт Эўрапарлямэнту прызнаў, што, адкладваючы рэзалюцыю па Беларусі, дэпутаты чакалі зьмены курсу з боку афіцыйнага Менску.
Пасьля сустрэчы ў эўракамісара Штэфана Фюле лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч адказаў на пытаньні Радыё Свабода.
Выступаючы ў Эўрапарлямэнце, Марэк Мігальскі сказаў, што дэпутатам нельга было адкладваць рэзалюцыі па Беларусі два тыдні таму.
Штэфан Фюле сёньня ў Брусэлі абвясьціў пра пачатак праграмы дыялёгу.
Калерва Кумола пра ЧС-2014: «Сэрца кажа адно, галава – іншае».
Рэзалюцыя заклікае да пераносу чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году ў іншую краіну і да мэтавых эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску.
16-19 сакавіка расейскі сацыялягічны «Левада-Цэнтар» правёў апытаньне, у якім высьвятляў адносіны расейцаў да ЗША, ЭЗ, Украіны, Беларусі, Грузіі ды іншых краін.
Перамовы прадстаўнікоў Беларусі і Расеі ў справе ўрэгуляваньня авіяканфлікту паміж краінамі пройдуць 29 сакавіка.
У Маскве сёньня ўспамінаюць ахвяр выбухаў у маскоўскім мэтро, якія адбыліся два гады таму.
Загрузіць яшчэ