Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у лідэрах што да росту коштаў адукацыі


За апошні год цэны на вышэйшую адукацыю вырасьлі на 184%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Эўропы, улічваючы, што ў шмат якіх краінах падчас крызісу плата за адукацыю ня толькі не павялічвалася, а наадварот, зьмяншалася.

Адукацыйныя тарыфы ў Беларусі пачалі расьці яшчэ ў студзені 2011 году. Адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў студэнты-платнікі былі вымушаныя выкласьці за навучаньне на 20–25% больш, чым раней. Рост працягваўся і ў гэтым годзе: толькі за 3 месяцы 2012 году кошт навучаньня ў ВНУ краіны падняўся на 30%.

У выніку з сакавіка 2011 году па сакавік 2012 году «набегла» 183,7% росту. Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

У самы бліжэйшы час вышэйшая адукацыя можа падаражэць яшчэ прынамсі на 5%. Прычына — у павышэньні стаўкі першага разраду з 1 траўня.

Зьніжаюцца, а не растуць адукацыйныя тарыфы ў Грэцыі, а таксама ў Нямеччыне, пра што сьведчаць дадзеныя Эўрастату. У Нямеччыне адбылося самае істотнае падзеньне за апошнія гады — адукацыя там патаньнела больш як на 5%. Зьвязваюць гэта з адменай некаторых збораў у нямецкіх унівэрсытэтах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG