Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Сімбіроў праз суд хоча вызваліць з КДБ сваю гітару


«Буду з дапамогай праваабаронцаў рыхтаваць неабходныя дакумэнты і падаваць пазоў у суд на дзеяньні супрацоўнікаў КДБ, іншага выйсьця я проста ня бачу», — кажа Ігар Сімбіроў.

Музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў дамагаецца, каб КДБ вярнуў яму гітару, забраную ў часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Сімбіроў чарговым разам зьвярнуўся ў КДБ з пытаньнем, калі ён зможа атрымаць адказ на свой зварот да старшыні КДБ Беларусі Зайцава, зарэгістраваны ў аддзеле па зваротах грамадзян яшчэ 19 сакавіка.

Супрацоўніца аддзелу па зваротах грамадзян цэнтральнага апарату КДБ спадарыня Ракевіч адказала музыку, што пытаньне было разгледжана на самым высокім узроўні і вырашана ліставаньне зь Ігарам Сімбіровым спыніць. Яна параіла для вырашэньня праблемы зьвяртацца ў суд і паклала слухаўку.

Пасьля гэтага музыка паспрабаваў высьветліць, чаму зь ім ня хочуць размаўляць наконт яго ўласных рэчаў, яшчэ па двух тэлефонных нумарах у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі.

«Я патэлефанаваў супрацоўніку прэс-службы КДБ спадару Антановічу, які адказаў, што гэтае пытаньне не ў ягонай кампэтэнцыі, і паклаў тэлефонную трубку, — распавёў Сімбіроў „Вясьне“. — Пасьля пазваніў на тэлефон даверу КДБ, там супрацоўнік наагул нечага перапужаўся, адказаў „я камэнтароў не даю“ і таксама кінуў трубку».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG