Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка патрабуе стварыць прывабныя умовы для захоўваньня капіталаў, у тым ліку заробленых інвэстарамі, у краіне.
Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі ў дачыненьні да трох высокапастаўленых прадстаўнікоў сырыйскага ўраду.
Былы кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў, які адседзеў у калёніі 6 гадоў за атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры, узначаліць «Альфа-радыё».
Пра тое, што амбасадары ЭЗ павінны вярнуцца ў Беларусь пасьля велікодных вакацыяў, паведамляе брусэльскае выданьне EUobserver. Гэта пры ўмове, калі будзе жывым палітвязень-галадоўнік Сяргей Каваленка.
Нягледзячы на візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненьні да менскага рэжыму, гандаль Беларусі з Эўразьвязам квітнее.
Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны перасьлед Сяргея Каваленкі і забясьпечыць яму належную мэдычную дапамогу.
Сталы прадстаўнік Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Натальля Калядзіна лічыць заўчасным абмеркаваньне новай праграмы зь Менскам на фоне яго палітычных праблем з Эўразьвязам і рознагалосьсяў з уладамі па пытаньнях макраэканомікі.
Нават Уганда (зь яе 21%) і Дэмакратычная Рэспубліка Конга (22%) маюць ніжэйшыя працэнтныя стаўкі, чым Беларусь (звыш 30%).
«Рубікон-2012: пэрспэктывы рэформаў і мадэрнізацыі ў Беларусі» – тэма канфэрэнцыі, якая праходзіць у гэтыя дні ў Таліне.
Лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк зьвярнуўся з заклікам уратаваць Сяргея Каваленку.
У райцэнтры Горкі, што ў Магілёўскай вобласьці, пэнсіянэрка спрабавала скрасьці з крамы прадукты харчаваньня і прамысловыя тавары. Сума скрадзенага ацэнена ў 413 тысяч рублёў. Распачата крымінальная справа.
У Маскве ў сваёй кватэры сёньня знойдзены мёртвым былы кіраўнік службы зьнешняй разьведкі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі СССР Леанід Шабаршын.
Сталыя камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі назвалі «чарговай антыбеларускай» рэзалюцыю Эўрапарлямэнту ад 29 сакавіка.
Ад 1 красавіка вырастуць арэндная плата за офісы, месцы на рынках, дзяржпошліны, штрафы і іншыя выплаты, прывязаныя да гэтага паказчыка.
Лідэр партыі «Бацькаўшчына» экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка заклікала аднапартыйцаў аб’яднацца зь іншымі апазыцыйнымі партыямі для перамогі на парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку.
Хамоўніцкі суд Масквы зноў перанёс разгляд адміністратыўнай справы заснавальніка піраміды МММ Сяргея Маўродзі.
У многіх культурах захаваньне цнатлівасьці да шлюбу зьяўляецца прадметам гонару, неаспрэчнай каштоўнасьцю. Хрысьціянства, іслам ды іншыя рэлігіі бласлаўляюць сэксуальны кантакт толькі ў шлюбе.
Украіна і Эўразьвяз сёньня ў Брусэлі дамаўляюцца парафіраваць Пагадненьне аб асацыяцыі, перамовы наконт чаго цягнуліся пяць гадоў.
«Нікалаеўскім гвалтаўнікам» могуць даць пажыцьцёвае зьняволеньне: іх ахвяра Аксана Макар памерла напярэдадні ў Данецкам апёкавым цэнтры. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў МУС Украіны.
У Беларусі ня будуць прыватызаваць дзяржаўную ўласнасьць на карысьць Эўразьвязу ці Расеі, заявіў Аляксандар Лукашэнка
Загрузіць яшчэ