Незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук ацаніў для Свабоды ўхвалены ўчора рэспубліканскі бюджэт.
На Менскім аўтамабільным заводзе фармальна працуюць 4 дні на тыдзень, рэальна ж — 3 дні. Яшчэ адзін дзень рабочыя імітуюць працу.
У судзе Маскоўскага раёна Менска арыштаваны бізнэсовец Юрый Данькоў сёньня павінен выступіць з апошнім словам.
Украінская апазыцыя склікае чарговае Народнае веча і пабойваецца правакацый з боку ўладаў, якія вырашылі адначасова з апазыцыйнай правесьці ў Кіеве маштабную акцыю на сваю падтрымку.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Блізу Асіповічаў, на шляху зь Менску на Гомельшчыну, мясцовая міліцыя спыняе праежджых прадпрымальнікаў і нярэдка адбірае тавар.
У камэры палітвязьня, былога кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча адключылі ацяпленьне, паведаміла ягоная жонка Марына Адамовіч. Афіцыйная вэрсія — аварыя.
Украінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента» Ўладзімер Фясенка распавёў Свабодзе, чаму большая частка ўкраінскіх тэлеканалаў адкрыта дэманструюць сымпатыю да Эўрамайдану.
Адным з важных пунктаў сёньняшняга пасланьня прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна парлямэнту краіны сталася «эўразійская інтэграцыя», якую ён плянуе інтэнсыфікаваць у 2014 годзе.
Цяжкі выбар сёньня ў аматараў беларускамоўнага року.
Запрацаваў сайт baradulin.by. На грамадзкіх пачатках сайт стварыў журналіст Глеб Лабадзенка.
Лідэры беларускай апазыцыі хочуць заявіць прадстаўніку Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША пра неабходнасьць вызваленьня і рэабілітацыі палітвязьняў.
Праект закону аб рэспубліканскім бюджэце на 2014 год сёньня маюць разгледзяць у Палаце прадстаўнікоў.
Віктар Януковіч у часе ўчарашніх перамоваў з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кэтрын Эштан паведаміў, што ў бліжэйшыя суткі «прыме захады для вырашэньня крызіснай сытуацыі ў краіне».
Украінская сьпявачка Руслана Лыжычка заклікала мітынгоўцаў заставацца на Майдане Незалежнасьці у Кіеве яшчэ як мінімум да 17 сьнежня.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША разглядае розныя варыянты рэагаваньня на апошнія падзеі ва Ўкраіне, у тым ліку і ўвядзеньне санкцый супраць кіраўніцтва дзяржавы.
Колькасьць барыкад вакол Эўрамайдана ў Кіеве за мінулую ноч вырасла.
11 сьнежня былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец у ходзе судовага допыту апавёў, як разьмяркоўвалі ў Гомелі жылплошчу падчас фінансавага крызісу 2011 году.
Украінская апазыцыя плянуе правесьці вялікую маніфэстацыю на гэтых выходных, паведаміў былы міністар унутраных спраў, лідэр руху «Трэцяя ўкраінская Рэспубліка» Юры Луцэнка.
Загрузіць яшчэ